Локшына ўдон з грыбамі і курыцай. Рэцэпт простага, але і арыгінальнага гарачага
Салодкая, але пры гэтым трохі вострая гарачая локшына з курыцай і грыбамі гатуецца менш чым 30 хвілін.
Локшына ўдон, якая родам з японскай кухні, вырабляецца з пшанічнай мукі і адрозніваецца ад звыклай тым, што яна даволі тоўстая і цвёрдая. Гэтая макарона вельмі добра ўсмоктвае соусы, таму галоўная задача — зрабіць да яе якасную падліўку з рознымі адценнямі смакаў.
Вам спатрэбіцца:
- 350 г локшыны ўдон
- 1 сталовая лыжка алею
- 300 г курынага філе (без костак і скуры, нарэзанага невялікімі кавалачкамі)
- 4 белыя грыбы (нарэзаныя)
- зялёная цыбуля ці палова адной цыбуліны-парэй (нарэзаныя)
Арыгінальны соус:
- 1 сталовая лыжка кунжутнага алею (заменнік можа быць іншы, але гэта зменіць смак)
- 1/3 шклянкі соевага соусу
- 1 сталовая лыжка цёмнага соевага соусу
- 2 зубкі часнаку (здробненыя)
- 1 чайная лыжка свежанацёртага імбіру
- ¼ кубка соусу хайсін
- 1 сталовая лыжка соусу шрырача
- ½ шклянкі курынага булёну
- чорны перац
Калі нейкіх складнікаў у вас няма, вы можаце паспрабаваць больш простую камбінацыю: напрыклад, спалучыць, соевы соус, соус тэрыякі, імбір і часнык — гэтага таксама будзе дастаткова.
Як гатаваць:
- Гатуйце локшыну ў адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Добра зліце ваду і адразу прамыйце халоднай вадой. Адкладзіце ўбок.
- Прыгатуйце соус: змяшайце ўсе складнікі падліўкі ў місцы і ўзбіце да аднастайнасці.
- Згатуйце мяса: нагрэйце аліўкавы алей у вялікай патэльні, дадайце кавалачкі курыцы і смажце, пакуль курыца не пачне злёгку падпякацца. Дадайце грыбы і гатуйце яшчэ пару хвілін, пакуль грыбы не пачнуць падрумяньвацца.
- Дадайце локшыну і прыгатаваны соус у патэльню, добра змяшайце і варыце, пакуль локшына не прагрэецца. Упрыгожце зялёнай цыбуляй і падавайце страву гарачай.
Больш рэцэптаў:
Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню
Традыцыйныя шведскія фрыкадэлькі з пюрэ і бруснічным соусам
Як правільна прыгатаваць хатнія запасы і не атруціцца імі?
«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?
Каментары