Свет11

Зурабішвілі адмовілася пакідаць прэзідэнцкую рэзідэнцыю пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў

На сёння ў Грузіі прызначаныя прэзідэнцкія выбары.

Саломе Зурабішвілі. Фота: Newsgeorgia.ge

Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі заявіла, што не пакіне прэзідэнцкую рэзідэнцыю пасля заканчэння тэрміну яе паўнамоцтваў 29 снежня, піша Newsgeorgia.ge.

«Я нікуды не сыходжу. Нікога пакідаць не збіраюся. Мяне заўсёды пытаюць пра гэта. Я тут і застануся тут», — сказала яна падчас свайго тэлезвароту ў пятніцу.

Яна назвала «пародыяй» і «правакацыяй» выбары, новага прэзідэнта Грузіі, прызначаныя «Грузінскай марай» на 14 снежня.

«Гэта будзе мерапрыемства, якое цалкам пазбаўлена легітымацыі і з'яўляецца неканстытуцыйным, нелегітымным, пацягне за сабой цэлы шэраг неканстытуцыйных дзеянняў і не мае патрэбы ў абавязкам і шырокім аналізе», — заявіла прэзідэнт.

Сёння прэзідэнта Грузіі будуць абіраць у парламенце.

Зурабішвілі не мае намеру складаць паўнамоцтвы датуль, пакуль у краіне не будуць праведзеныя новыя парламенцкія выбары і парламент, які сабраўся па іх выніках, не абярэ яе пераемніка.

«Я ваш прадстаўнік з замежнікамі, і гэта пэўная легітымацыя. Таксама я ваш прадстаўнік унутры краіны. Як толькі наступіць час, калі тыя, хто сёння лічыць, што можа заняволіць гэтае грамадства праз рэпрэсіі, зразумеюць, што іншага шляху, акрамя выбараў не існуе, я буду тут, каб сустрэць іх і падумаць, як зладзіць гэтыя выбары так, каб вярнуць гэтай краіне мір, справядлівасць і будучыню», — кажа прэзідэнт.

Выбары новага прэзідэнта Грузіі прызначаныя на сёння, 14 снежня, а інаўгурацыя — на 29 снежня.

Зурабішвілі, як і апазіцыя, не прызнае вынікаў парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 26 лістапада. Парламент новага склікання, які павінен абраць новага прэзідэнта, яны лічаць нелегітымным.

Зурабішвілі была абраная прэзідэнтам, як кандыдат кіроўнай партыі «Грузінская мара», але потым разышлася ў поглядах. 

«Грузінская мара» плануе абраць прэзідэнтам свайго прыхільніка, былога вядомага футбаліста Міхаіла Кавелашвілі.

Каментары1

  • Янка
    14.12.2024
    Зурабішвілі зрабіла сваю галоўную памылку - пад час сваёй агульнапрызнанай кадэнцыі яна не памілавала тату грузінскіх рэформаў і еўраінтэграцыі - Міхеіла Саакашвілі. Дзеля гэтага нават гуманітарных падставаў было звыш даху.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі4

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»10

Blue Origin Джэфа Безаса ўпершыню запусціла ракету на арбіту. У SpaceX з’явіўся сур'ёзны канкурэнт7

Міліцэйскага стукача судзяць за крадзеж і абразу Лукашэнкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі4

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →