Паліцэйскія затрымалі члена тэрытарыяльнай выбарчай камісіі расійскага раёна Філі-Давыдкава — 41-гадовага Дзмітрыя Лукашэнку каля ГЦ «Вегас» у Маскве, піша Shot.
На яго выйшлі пасля таго, як ён замовіў наркотыкі праз даркнет. Члена ЦВК скруцілі, калі ён заснуў у сваёй машыне на паркоўцы. Кіроўцу павезлі ў аддзел паліцыі і абшукалі. Пры сабе ў Лукашэнкі быў пакецік з 9 грамамі амфетаміну.
Ён растлумачыў, што гэта чыста для асабістага ўжывання, без мэты продажу. Цяпер з Лукашэнкам праводзяцца следчыя дзеянні.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле 228 за буйны памер. У затрыманага таксама ёсць свая юрыдычная кампанія.
Каментары