Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, гаворыцца на сайце Крамля. Сустрэча адбылася ўвечары 13 снежня ў Нова-Агарова.
Дэталі размовы палітыкаў не раскрываюцца, піша РБК.
Мінулы раз Назарбаеў наведаў Маскву для сустрэчы з Пуціным у снежні 2023 года. Нібыта Назарбаеў хацеў «заручыцца падтрымкай Масквы, каб вярнуць сабе былыя пазіцыі».
Пасля пратэстаў у Казахстане ў студзені 2022 года Назарбаеў пазбавіўся пажыццёвага старшынства ў Асамблеі народа Казахстана і Радзе Бяспекі, тытула елбасы і звязаных з ім прывілеяў.
Каментары