Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?
Да навагодніх святаў застаецца ўжо няшмат. Журналісты выдання Blizko.by наведалі галоўны рынак Мінска і даведаліся, па якіх цэнах прадаюць хадавыя тавары, які асартымент і як упрыгожылі Камароўку.
У Мінску на Камароўцы ўжо пануе навагодняя атмасфера. Розная ілюмінацыя на ўсю моц ззяе на рынку. Каля галоўнага ўваходу красуецца вялікая елка, велізарная іх колькасць, але ўжо ў разы меншых, ёсць і ў крытым памяшканні Камароўкі.
«Что за папарацци ходит?»
Журналісты наведалі рынак у пятніцу зранку. Народу хапала, як і прадаўцоў, кожны з якіх дакучліва прапануе свае «самыя шыкоўныя мандарыны».
Што да цэнаў, то варта пачаць з гародніны.
Агуркоў няшмат, але ёсць кароткаплодныя па 8,8 рубля за кілаграм. Дарэчы, у краме іх практычна не знайсці. Доўгія агуркі каштуюць 7-8 рублёў за кілаграм.
Добры выбар і самай навагодняй садавіны — мандарынаў. Ёсць і без костачкі, і з лісточкамі, і самыя звычайныя. Яны каштуюць 4,9-12 рублёў у сярэднім, а вось гранаты — 6,9-14.
Хурма прадаецца за 3,9-14,9 за кілаграм.
Напрыклад, сала каштуе дарагавата — 21,5-34 рублі за кілаграм, фермерскія каўбасы — па 60 рублёў за кілаграм. Розныя сыравяленыя і сыравэнджаныя вырабы — 20-50 рублёў.
Тут можна купіць такую прадукцыю, як грыбы, саленні, жывую рыбу, гарбузы, арэхі, а таксама навагоднія тавары.
Да 5 рублёў можна купіць бірулькі, налепкі, статуэткі, календары, бенгальскія агні, хлапушкі, некаторыя наборы пластмасавых цацак, свечкі. Паштучна пластмасавыя цацкі прадаюць ад 40 капеек, шкляныя каштуюць нашмат даражэй — 20-50 рублёў у сярэднім. Святлодыёдныя гірлянды каштуюць 15-60 рублёў. Ёсць і вельмі доўгія — па 200 рублёў.
У суботу ў Мінску адкрыецца першы елачны базар
У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе можна будзе сустрэць Новы год у Мінску
Як зрабіць так, каб ваша ялінка была ярчэйшая, чым у суседа
«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі
У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам
Каментары