Першы віцэ-прэзідэнт Ірана прапанаваў Лукашэнку асудзіць «сіянісцкі генацыд» у Газе
Першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамед Махбер прыляцеў учора з аднадзённым візітам у Мінск. Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA расказала падрабязнасці абмеркавання сітуацыі вакол сектара Газа. Беларускія дзяржаўныя СМІ гэты момант абмінулі.
Лукашэнка выказаў шкадаванне наконт гуманітарнага крызісу ў Газе, заклікаўшы міжнародную супольнасць «неадкладна прыняць меры, каб спыніць вайну і разню ў гэтым рэгіёне».
Махбер асудзіў «сіянісцкі генацыд у Газе», заклікаўшы Лукашэнку выступіць супраць «прыгнёту народа Палесціны, каб дапамагчы пакласці канец гэтым злачынствам».
Ні прэс-служба Лукашэнкі, ні БелТА пра гэты момант размовы не згадалі.
Таксама IRNA згадала, што Махбера падчас візіту ў Мінск суправаджалі міністр прамысловасці, шахтаў і гандлю Абас Аліябадзі, міністр нафты Джавад Аўджы і міністр сельскай гаспадаркі Махамад-Алі Нікбахт.
Каментары