Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Махамадам Махберам заявіў, што Беларусь і Іран павінны шчыльней працаваць адно з адным, паведамляе БелТА.
«Вы ведаеце сітуацыю, у якой знаходзіцца Беларусь. Гэта прыкладна тая ж сітуацыя, у якой знаходзіцеся і вы. Ціск, які аказваецца на нашы дзяржавы, беспрэцэдэнтны, але вы ўжо навучыліся ў нейкай ступені гэтаму супрацьстаяць, і ваш досвед для нас вельмі важны. Што мяне ўвесь час здзіўляе — што падчас гэтых маштабных акцый [пратэсту] за гэты перыяд Іран ніколькі не знізіў свайго ўзроўню развіцця, а, наадварот, значна, дадаў», — сказаў Лукашэнка.
Ён выказаў думку, што беларускай і іранскай бюракратыі трэба навучыцца вельмі аператыўна працаваць.
«Калі мы пра нешта дамовіліся, гэта павінна быць выканана ў тэрмін. Самае галоўнае для нас — гэта не санкцыі і ціск, а час. І час гэты страціць у выніку бюракратычных перашкод ні ў якім разе нельга», — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён быў з візітам у Іране ў сярэдзіне сакавіка.
Каментары