Жанчыну абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК.
Следчая Нараўлянскага РАСК Яна Дрэвіла паведаміла, што ў красавіку 2022 года грамадзянка М., выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, падпісалася на адзін з акаўнтаў сацыяльнай сеткі «Instagram», матэрыялы якой пастановай суда прызнаныя экстрэмісцкімі.
«З мэтай распальвання сацыяльнай варожасці або варажнечы ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў яна наўмысна размясціла каментар у адкрытым доступе, адрасаваны неабмежаванаму колу асоб, у якім маецца негатыўная ацэнка групы асоб, звязаная з фармаваннем у адрасата негатыўнага сацыяльнага стэрэатыпа», — паведаміла следчая.
Каментары