Грамадства11

Каго накіроўваюць працаваць у расійскую амбасаду і што робяць спецслужбы ў МЗС

Пра тое, як працуюць спецслужбы ў МЗС Беларусі і чаму прызначаюць пасламі былых сілавікоў, у новым выпуску ютуб-канала «Ток» распавёў палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах і былы супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін.

Супрацьстаянне МЗС і КДБ

Павел Слюнькін адзначае, што цяпер у МЗС спецслужбы сталі адыгрываць нашмат большую ролю, чым гэта было раней. Былы дыпламат згадвае, што падчас яго працы была відавочнай барацьба дзяржаўнага апарату з сілавымі структурамі.

«Тады МЗС прасоўваў ліберальныя рэформы, паслабленні, дыялог з заходнімі краінамі, спрабаваў даводзіць, каб недзяржаўныя медыя не чапалі. Калі ў 2018 годзе завялі справу супраць журналістаў ТUT.by, Макей, які гадамі не мог знайсці часу на інтэрв'ю, раптам прапанаваў: «Усё, я гатовы». Такім чынам, можа, не публічна, а запрашэннем на інтэрвʼю ён прадэманстраваў, што «МЗС і я стаю за вас, і мне таксама гэта не падабаецца». І такім чынам спрабаваў неяк TUT.by дапамагчы».

Слюнькін згадвае, што калі прадстаўніцтвы НДА ці замежных фондаў хацелі адкрыцца ў Беларусі, то яны звярталіся ў МЗС, таму што «больш унутры сістэмы ніхто не мог бы ім дапамагчы». «Яны збіраліся рабіць добрыя рэчы, але дзяржава, асабліва спецслужбы, гэтага баяліся. МЗС заўсёды выступала іх адвакатам і спрабавала неяк пераўпэўніць. Часам Аляксандр Лукашэнка прыслухоўваўся да МЗС, часам — да спецслужб», — распавядае Слюнькін.

«Спецслужбы, разумеючы, што яны працуюць з рызыкамі, імкнуліся да поўнага кантролю. Калі ўсё стэрыльна, гэта рабіць нашмат прасцей. І яны блакавалі такія захады МЗС, якое рознымі шляхамі спрабавала зрабіць краіну больш прывабнай і падобнай да еўрапейскай з нейкімі нармальнымі стандартамі».

Слюнькін згадвае, што бліжэй да 2020 года ўсё больш спецслужбоўцаў па ўзгадненні з Лукашэнкам пачалі прасоўваць у МЗС. А пасля 2020-га ў МЗС зʼявілася шмат невядомых для яго прозвішчаў. Былы дыпламат думае, што яны могуць быць звязаны са спецслужбамі.

Пвел Слюнькін Павел Слюнькин Pavel Slyunkin
Павел Слюнькін тлумачыць, што барацьба паміж МЗС і спецслужбамі заўсёды была. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Супрацоўнікі спецслужбаў у пасольствах

Слюнькін звяртае ўвагу, што сярод супрацоўнікаў беларускіх дыпламатычных місіяў за мяжою ёсць два тыпы супрацоўнікаў спецслужбаў. Першую групу складаюць тыя, хто адказвае за бяспеку дыпламатаў і амбасады. Іх прызначалі з супрацоўнікаў КДБ, і яны ў большай частцы былі афіцыйны акрэдытаваныя менавіта як супрацоўнікі, якія адказваюць за бяспеку. Такая ж сітуацыя існуе і ў выпадку дыпламатычных місіяў іншых краін.

«Але ёсць людзі, якія нібыта дыпламаты, але на самай справе акрамя гэтага займаюцца яшчэ і іншымі справамі. Вось гэта ўжо выведка. Сочаць не толькі за замежнікамі, але і за самімі беларускімі дыпламатамі, каб яны раптам нічога не зрабілі. Іх кола задач пашырылася, адпаведна, павялічваецца і колькасць супрацоўнікаў. Таму я думаю, што інфільтраванасць беларускага МЗС спецслужбоўцамі цяпер рэкордная за ўсю гісторыю беларускай незалежнай дыпламатыі», — выказвае сваё меркаванне Слюнькін.

Былы дыпламат падзяліўся сваімі назіраннямі адносна практыкі ўмяшання спецслужбаў у працу дыпламатаў:

«Калі адбываюцца сустрэчы Лукашэнкі з кіраўнікамі дзяржаў, то розныя інстытуцыі рыхтуюць яму дакументы. МЗС заўсёды галоўнае. Яно рыхтуе дакументы па двухбаковых адносінах, збірае ад усіх дакументы і падае ў Адміністрацыю, якая рыхтуе фінальны пакет Лукашэнку.

Але спецслужбы могуць яму асобна даваць нейкія файлы па нейкай краіне ці нешта такое, пра што не павінны ведаць нават дыпламаты. Ці, напрыклад, калі ён (Лукашэнка. — НН) падчас сустрэчы пра нешта дамовіўся, а потым змяніў меркаванне. Як гэта адбылося ў выпадку абяцання змяніць выбарчае заканадаўства. Гэта можа адбыцца з яго ўласнага пункту гледжання ці з-за таго, што спецслужбы далі ацэнку, дзе паказана, што гэта небяспечна.

Такім чынам спецслужбы выступаюць як альтэрнатыўны голас, да якога прыслухоўваюцца любыя кіраўнікі дзяржавы. А на саміх перамовах яны звычайна не прадстаўлены. Але яны, я ўпэўнены, маюць запісы гэтых перамоваў, калі Лукашэнка хоча, каб гэта адбывалася. І потым яны могуць гэтую інфармацыю аналізаваць».

У МЗС часта дзяліліся здагадкамі пра тое, хто можа неафіцыйна працаваць на спецслужбы.

«Але тут ніякіх доказаў ніхто прадставіць не зможа. Часта яны станавіліся дыпламатамі пасля таго, як папрацавалі ў аблвыканкаме ці памочнікам дэпутата. І вось з такіх пасад раптам становяцца супрацоўнікамі амбасады. Гэта галоўны маячок, па якім можна было адсачыць чалавека, які зусім не дыпламат».

Слюнькін згадвае, што падчас сваёй працы ў амбасадзе ён кантактаваў з афіцыйна акрэдытаваным супрацоўнікам спецслужбаў.

«Ён прынамсі ў маю справу не ўмешваўся. Мяне гэта вельмі радавала. Бо калі б было інакш, то правакавала б вялікую колькасць канфліктаў. А дарадцы па бяспецы, асабліва цяпер, вельмі ўплывовыя людзі, з якімі не хочуць спрачацца нават амбасадары. Бо ён піша дакументы ў Мінск, у КДБ, на ўсіх.

І ніякаму амбасадару не хочацца сваю карʼеру проста паламаць з-за таго, што ён пасварыўся з супрацоўнікам па бяспецы. Бо ён не можа гарантаваць, што яго ўплыў унутры сістэмы будзе большы, чым у таго чалавека. А кампрамат прыдумаць і знайсці не такая складаная задача».

Каго накіроўваюць працаваць у расійскае пасольства

Былы дыпламат азначае, што спектр дыпламатычных адносін з суседнімі краінамі заўсёды вельмі шырокі. І дыпламату лёгка прадэманстраваць выніковасць сваёй працы. Самая вялікая амбасада Беларусі знаходзіцца ў Расіі.

«Там маштабная колькасць дыпламатаў, таму туды маглі трапляць людзі абсалютна без карʼернага досведу, як цяпер Аляксандр Шпакоўскі. Ён першы з прапагандыстаў. Але там могуць быць людзі з іншых міністэрстваў, якія не ведаюць, што такое дыпламатыя. Ці проста адстаўныя былыя ваякі, у якіх ёсць уплыў унутры сістэмы. На гандлёва-эканамічныя пытанні маглі накіроўваць людзей з іншых міністэрстваў.

На палітычныя часта накіроўвалі дыпламатаў ці людзей з палітычным досведам. Амбасадарамі заўсёды накіроўвалі людзей з вялікай пасадай. Як, напрыклад, Андрэй Кабякоў, які быў прэмʼер-міністрам, кіраўніком Адміністрацыі. Часта накіроўваюць віцэ-прэмʼераў.

Гэтая пасада па сваёй сутнасці палітычная. Трэба было прадэманстраваць, што гэты чалавек можа зняць слухаўку і напрамую патэлефанаваць не Макею, а Лукашэнку. У гэтым сэнсе амбасада ў Расіі ўнікальная. Але спектр людзей, якія там працуюць, вельмі розны. Можна частку іх проста звольніць, і нічога не зменіцца, бо яны прыехалі туды на пенсію».

Чаму экс-сілавікоў Раўкова і Канюка накіравалі пасламі

Слюнькін пракаментаваў прызначэнне былога міністра абароны Раўкова ў Азербайджан і генеральнага пракурора Канюка ў Арменію (іх паставілі на гэтыя пасады ў лістападзе 2020-га). На яго думку, «гэта ўкладаецца ў трэнд таго, што Аляксандр Лукашэнка пачаў у грамадзянскія структуры ставіць людзей з бэкграўндам сілавікоў». «Для гэтых людзей трэба было знайсці пасады, каб яны сышлі з сістэмы, бо, як я разумею, Аляксандр Лукашэнка быў чымсці незадаволены. Але не так моцна, каб іх поўнасцю выкінуць.

Магчыма, ён лічыў, што патрэбныя іншыя людзі, якія больш жорсткія рэчы могуць рабіць. Ну і ў тым ліку караць гэтых людзей асабліва не хацелася. Вось таму і едзьце на пенсію ў гэтыя краіны.

Азербайджан і Арменія — гэта таксама савецкая дыпламатыя, пры якой чым вышэйшую пасаду раней займаў амбасадар, тым ён больш уплывовы. Гэта добры паказчык для двухбаковых адносін».

Глядзіце цалкам:

Каментары1

  • пхахаха, жалкие вассалы
    11.10.2023
    какой МИД? МИД может существовать только в независимой стране. а здесь - это максимум - междусобойчик для стукачей и бывших мусоров / гэбнюков, которые и иностранных языков то не знают. Бессмысленность этой структуры и посольств - очевидна - посольствам запрещено помогать с документами белорусам за рубежом, так как белорус за границей - это враг для орчатни, которой напрямую подчинен валет.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →