Літаратурная прэмія Ежы Гедройця апублікавала шорт-ліст намінантаў. У ім шэсць пазіцый.
- 1. Алег Дашкевіч «З вышыні птушынага палёту».
- 2. Сяргей Лескець «Шэпт».
- 3. Ганна Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы».
- 4. Сцяпан Стурэйка «Пасажыры карабля Тэсэя».
- 5. Іна Снарская «Зачараваны скарб».
- 6. Макс Шчур «Там, дзе нас няма».
Прэмія Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу на беларускай мове. Першым пераможцам быў Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту».
У мінулым годзе перамог Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».
Каментары