Усяго патроху11

У лесе пад Жодзінам знайшлі рэдкі і незвычайны грыб

Цікавай знаходкай падзяліўся ў сацсетках грыбнік Сяргей з-пад Жодзіна. Ён наткнуўся ў лесе на цікавы грыб, вонкава падобны на суквецце капусты, піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

Сам Сяргей не змог вызначыць, што перад ім за цуд, таму звярнуўся з просьбай растлумачыць гэта да падпісчыкаў.

@user2nxpdyjj40 #опята #лес #жодино #рекомендации ♬ оригинальный звук - Сергей Ринатович

У каментарах карыстальнікі тыктока расказалі, што трапіўся Сяргею спарасіс кучаравы (лац. Sparassis crispa) — рэдкі ядомы грыб, вонкава падобны на квяцістую капусту. Пахне ён арэхамі.

У навуковым аддзеле Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» дадалі да гэтага, што спарасіс яшчэ называюць «заячай капустай», хоць ніякага дачынення да зайцоў ён не мае, а самі зайцы яго не ядуць.

Увогуле грыб лічыцца паразітам. Расце ён на каранях дрэў і свежых пнях хвоі.

Звычайна спарасіс — гэта невялікі куст круглявай формы, вышынёй і ў дыяметры да 30 см. Часам сустракаюцца асобнікі да паўметра ў ахопе, вага такіх волатаў дасягае шасці, а то і дзесяці кілаграмаў.

Спарасіс — від пад аховай, ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Каментары1

  • Невераятны грыбнік
    10.10.2024
    Не смяшыце мае памідоры, спарасіс не дужа і рэдкі. А палякі дык увогуле масава яго збіраюць. Раней ён быў у чырвонай кнізе, а цяпер сустракаецца так часта, што ў Польшчы ён ужо не ахоўваецца. На смак нагадвае мяккае мяса з лёгкім арэхавым водарам. Гатуецца як звычайныя грыбы - трохі адварыць, потым смажыць з цыбулькай і смятанай.

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →