Грамадства66

Эвакуявалі разам з сям'ёй былога палітзняволенага Глеба Раманава

Пра паспяховую эвакуацыю Глеба Раманава паведаміў у сваіх сацсетках кіраўнік Фонда салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

Глеб Раманаў з сям'ёй

Глеб Раманаў у жніўні 2020 года разам з іншымі жыхарамі Брэста выходзіў на мірны пратэст. Тады яго затрымалі, прасудзілі 3 сутак у ІЧУ і выпісалі штраф 10 базавых адзінак.

Але на гэтым не скончылася. Неўзабаве па мужчыну зноў прыйшлі, ужо па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Спачатку Глеб знаходзіўся пад хатнім арыштам, з якога вырашыў уцячы. Аднак спроба аказалася няўдалай, Раманава затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і адправілі ў СІЗА. А пасля далі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У ліпені Глеб Раманаў выйшаў на волю.

«Але нават пасля вызвалення я не мог расслабіцца з-за сталага кантролю: мяне паставілі на ўсе магчымыя ўлікі ў міліцыі і абмежавалі ў правах, як «схільнага да экстрэмізму», — расказвае ён пра сябе. 

Таму ўрэшце звярнуўся ў «Байсол» па дапамогу па эвакуацыі, якая ўрэшце завяршылася поспехам. Разам з ім Беларусь пакінулі жонка, дачка і сын, які нарадзіўся акурат у тыя дні, калі ў бацькі пачаліся праблемы.

Для дапамогі Глебу Раманаву ўладкавацца на новым месцы «Байсол» аб'явіў грашовы збор.

Каментары6

  • feafania
    10.10.2024
    Э*куявалі, многім людзям уводзяць забарону на выезд
  • политзек
    10.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ну-ну
    10.10.2024
    feafania, навошта лукашэнку трымаць яго ў Беларусі і марнаваць сродкі мянтоў, каб увесь час яго спраўджвалі-пільнавалі? Яны мараць, каб такіх людзей "эвакуявалі" далей ад краіны.

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам6

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку11

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца44

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы11

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам6

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →