Культура33

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў

Яе аўтар — Павел Валатовіч. Кніга расказвае найноўшую гісторыю Беларусі праз артыкулы ў газетах, кнігі, канцэрты, спартыўныя матчы, канцэрты і музычныя альбомы, мітынгі, надпісы на сценах і ўлёткі на слупах, грошы, дакументы і іншае, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Выданне змяшчае багаты фотаматэрыял і фотаздымкі ўнікальных і рэдкіх прадметаў з асабістай калекцыі аўтара. Па манеры падачы #IMBY можна параўнаць з «Намедни» Леаніда Парфёнава.

Павел Валатовіч

Пакуль выйшаў першы том, які ахоплівае першыя 15 з 30 гадоў незалежнасці Беларусі. Выданне на расійскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце. Другі том пра падзеі 2006—2019 можа быць падрыхтаваны напрыканцы 2025 года.

8 кастрычніка кніга была прэзентавана ў Варшаве на беларускіх аўторках Witryny Domu Wschodniego. 12 кастрычніка яе прэзентацыя адбудзецца ў Вільні ў Беларускім доме а 17.00.

Павел Валатовіч, non-fiction пісьменнік, які пастаянна жыве ў Нью-Йорку, аўтар біяграфіі «Нейра Дзюбеля» «Огромная тень дождевого червя» і гайда па тусовачным Мінску 90-х «От Паниковки до Шайбы».

Каментары3

  • Мх
    09.10.2024
    "Выданне на расійскай мове і ў мяккай вокладцы. Аўтар абяцае, што да канца года з’явіцца беларуская версія ў цвёрдым пераплёце.". Вось ці вы можаце ў'явіць сабе, каб кніга напісаная палякам напрыклад пра тусовачную Варшаву 90-х выйшла спачатку па нямецку, і толькі потым, праз год з'явілася польскамоўная версія? А для беларусаў, нажаль, гэта норма. Спачатку выдаць кнігу на замежнай мове, і толькі потым - на сваёй.
  • Адам Иосифович
    09.10.2024
    Мх, eсли бы 95% жителей Варшавы говорили на немецком, вполне возможно, так и было бы.
    Вы когда в последний раз выходили на улицу? Там можно послушать, какая мова здесь своя.
  • FG
    09.10.2024
    Мх, такие люди как вы - разрушители. Вы ничего сами не создаете, только ноете и критикуете

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?7

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У IT-вёсцы пад Мінскам прадаюць стыльны дом2

Трамп пазваніў Пуціну? Ёсць інфармацыя, але Масква абвяргае30

Кіраўнік Віцебскай вобласці расказаў пра спаборніцтва з іншымі абласцямі па колькасці подпісаў за Лукашэнку6

Ці лічыцца дармаедам жанчына, якая выхоўвае дзіця і не працуе?1

Перастараўся: 60-гадовы мужчына пасадзіў сабе ныркі вітамінам D

Генералаў Хрэніна і Вальфовіча адправілі на дровы4

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе13

Патэнцыйны будучы канцлер Германіі прапануе паставіць Расіі ўльтыматум4

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?7

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →