Грамадства11

73-гадовага лідара незалежных прафсаюзаў Васіля Бераснева змясцілі ў шпіталь, патрэбна перасадка ныркі

Сёлета ў студзені палітвязня асудзілі на дзевяць гадоў узмоцненага рэжыму.

Васіль Бераснеў

Палітзняволенага па «справе незалежных прафсаюзаў» Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь, піша «Вясна».

Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: самае небяспечнае — ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі. На шматлікія просьбы і заявы вязня аб аказанні медычнай дапамогі альбо накіраванні на абследаванне — доўгі час рэакцыі не было. На фоне праблем са здароўем значна павысіўся ціск, і цяпер неабходна штодня прымаць адпаведныя лекі.

Праваабаронца Ігар Казмярчак не хавае сваёй заклапочанасці такой сітуацыяй:

«Сапраўды, сітуацыя крытычная. Калі сапраўды неабходна перасадка, трэба біць ва ўсе званы і рабіць гэта неадкладна. А ўвогуле — палітвязня трэба вызваляць і як мага хутчэй, і дзеля гэтага выкарыстоўваць усе магчымасці.

У такія гады ўвогуле даваць такія тэрміны не нармальна, я ўжо не кажу пра тое, што яго абвінавацілі ў неіснуючым злачынстве. З адной ныркай і на волі жыць няпроста, а тут яшчэ і турма. Таму Бераснева ў прынцыпе нельга было саджаць. А пры сёняшняй сітуацыі мы павінны як мага шырэй казаць пра здароўе Васіля Ціханавіча. Фактычна гэта яшчэ адна спроба проста давесці палітвязня да трагедыі».

73-гадовы Васіль Бераснеў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Яго затрымалі 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і выставілі абвінавачванні:

  • у закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (арт. 361 Крымінальнага кодэкса),
  • у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК),
  • у распальванні варожасці ці варажнечы (арт. 130 КК).

5 студзеня 2023 года Васілю быў вынесены прысуд — дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Неўзабаве палітвязня перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую турму № 4, а ў маі — у магілёўскую ПК № 15.

Каментары1

  • Benson
    19.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі6

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада13

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім5

Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны13

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі7

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян7

У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →