Грамадства

У Вільні на гарышчы дома, дзе жыў Браніслаў Тарашкевіч і былі офісы беларускіх арганізацый у 1920-я, знайшлі цікавыя архіўныя паперы

Гэтыя скрынкі з дакументамі некалькі дзесяцігоддзяў праляжалі на гарышчы дома па вуліцы Віленскай, 37 у Старым горадзе. Магчыма, яны ляжалі б там і даўжэй, калі б не рэканструкцыя дома. Дзякуючы шчаслівай выпадковасці скрынкі не аказаліся на сметніку, а трапілі ў рукі архівістаў, піша Delfi cа спасылкай на madeinvilnius.lt.

У гэтым доме ў савецкі час быў пашпартны стол МУС Кастрычніцкага раёна Вільні. Магчыма, што работнікі гэтай установы ў 1972 годзе склалі непатрэбныя дакументы ў скрынкі з-пад процівагазаў і перанеслі іх на гарышча. Такая здагадка звязана з тым, што ў адной са скрынак знойдзена фатаграфія аўтамабіля ВАЗ-2013, які пачалі вырабляць у 1972 годзе (відаць, здымак трапіў у дакументы выпадкова).

У скрынках знаходзяцца розныя дакументы НКВД ЛССР 1940-1941 гадоў, дакументы міжваеннага часу літоўскай паліцыі, сведчанні ваенных бежанцаў, якія прыехалі на тэрыторыю Літвы з Польшчы ў 1939-1940 гады, карткі людзей, якія былі ў вышуку. Акрамя таго, знойдзена шмат змятых і нявыкарыстаных бланкаў МУС Літвы міжваеннага перыяду, перыядычных выданняў і г. д.

Пры разборы скрынак былі зробленыя цікавыя знаходкі.

Міжваенныя аб'явы аб вышуку злачынцаў і ўзнагароджанні за іх злоў, у якіх захавалася ўнікальная лексіка. Ёсць і рэкамендацыі для кіроўцаў аўтамабіляў 1940-1941 гадоў паказваць паварот «рукой або адкрыццём дзверцы кабіны», а пры абгоне «сігналіць» і інш.

Тут ёсць і пусты пачак ад цыгарэт Vesta таго ж часу — для адных гэта непатрэбнае смецце, а для іншых рэдкі артэфакт з мінулага.

***

Менавіта ў гэтым доме ў 1923-1926 гадах жыў адзін з лідараў нацыянальнага руху Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі» Браніслаў Тарашкевіч. Пра гэта можна даведацца, калі зірнуць на мемарыяльную дошку на фасадзе.

Таксама ў левым крыле дома ў розны час месціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакоях тут жылі кампазітар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →