Здарэнні33

У Віцебску асудзілі жанчыну, якая адсякала галовы катам

У Віцебску судзілі жанчыну, якая забіла котку з кацянём і выставіла відэа гэтага ў сацсеткі, паведаміла прэс-служба Віцебскага абласнога суда. Інцыдэнт з забойствам дзвюх жывёлін адбыўся ў Віцебску ў траўні 2023-га.

Фота ілюстрацыйнае

Як высветлілася, віцяблянка ў двары жылога дома спецыяльна забіла сваіх жывёл. Яна спачатку адсекла сякерай галаву кацяняці, а потым праз пару дзён і котцы. Увесь працэс жанчына здымала на відэа, а знятыя ролікі затым выклала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Відэа не засталося незаўважаным, неўзабаве жанчыну затрымалі за жорсткае абыходжанне з жывёламі (ч. 1, 2 арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Следчаму віцяблянка заявіла, што наўмысна забіла котку з кацянём і зняла відэа, каб, маўляў, папярэдзіць сваіх знаёмых, каб яны «не лезлі да яе», інакш ім таксама пагражае нешта падобнае. Сваю віну затрыманая прызнала цалкам.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненых злачынствах, палічыўшы, што жорсткае абыходжанне з жывёламі яна здзейсніла з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў.

Прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары3

  • Казік
    02.10.2023
    Пасадзіць пасадзілі, але гэта сімптом, які кажа аб стане грамадства
  • Васёк
    02.10.2023
    Чота я не понял... Как адсечь галаву курицэ так эта нармальна и дажэ пазвалят... Как растить цэлыми сьвинакомплексами парсючькофф а затем фсех их на атрезание галоф или цех жэ карофф так эта можна, а как бедная жэншчына кату атрэзала так ей КАТАлашка? Как гаварыцца вы или снимице крэсьцик гаспада или адзеньце трусы. Хвацит издзеватца над бедными жывотными па фсей стране...
  • імя
    06.10.2023
    Васёк, маеш рацыю

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →