У Расіі абмяркоўваюць магчымасць увядзення абмежаванняў на званкі ў месенджарах. Адзін з варыянтаў прадугледжвае поўную іх блакіроўку.
Як даведаўся «Коммерсант», цяпер у Расіі разглядаюцца два сцэнарыі: поўная блакіроўка галасавых выклікаў у месенджарах і забарона на званкі з-за мяжы.
Афіцыйная прычына — нібыта ў махлярах. Цяпер, паводле ацэнак аператараў сувязі, каля 40% выклікаў у месенджарах здзяйсняюць ашуканцы, пры гэтым прыкладна 70% з іх паступаюць з-за мяжы.
Аператары сувязі кажуць, што не могуць без дадатковых інструментаў блакаваць званкі ў месенджарах і такое абмежаванне магчымае толькі на ўзроўні Раскамнагляду.
Каментары