Мінчанка перавяла гадалцы-таролагу ў тыктоку больш за 70 тысяч рублёў за зняцце сурокаў і іншыя абрады
У міліцыю звярнулася жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай інтэрнэт-махлярства, паведамляе прэс-служба МУС.
Жанчына распавяла: у маі гэтага года яна ўбачыла ў сацсетцы прамы эфір з варажбіткай, у якім тая адказвала на пытанні. Мінчанка далучылася да эфіру.
Варажбітка адразу ж «выявіла» сур’ёзныя праблемы ў яе родных і прапанавала зняць з іх сурокі з дапамогай платных абрадаў. Жанчына пагадзілася і перавяла на ўказаны рахунак таролага патрэбную суму.
На працягу сямі месяцаў жанчына спраўна плаціла за ўсё новыя і новыя «працэдуры». У выніку яна аддала махлярцы больш за 70 тысяч рублёў са сваіх зберажэнняў, а таксама набрала даўгоў.
Толькі калі жанчына распавяла пра здарэнне сваякам, тыя параілі ёй звярнуцца ў міліцыю.
Каментары