Слонімскі мясакамбінат асвоіў выпуск яшчэ адной каўбаснай навінкі. Гэтым разам на прадпрыемстве сталі выпускаць каўбасу з ягадамі, піша «Газета Слонімская».
У склад новага каўбаснага вырабу вышэйшага гатунку пад назвай «Княжыца», акрамя звыклых інгрэдыентаў — свініны, шпіка і ялавічыны, уваходзяць яшчэ і ягады брусніцы. Праўда, не цэлыя, а здробненыя.
Каўбаса з брусніцамі сыравэнджаная і можа захоўвацца пры тэмпературы ад 2 ⁰С да 6 ⁰С 60 сутак, адзначае вытворца.
Раней у тым жа Слоніме сталі выпускаць чорную каўбасу з самурайскай назвай.
Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?
«Пакаштаваць можна?» — «Трэба». Што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах
Ці каштавалі мяса саранчы? А яно ўжо прадаецца ў Польшчы. Знайшлі беларуса — фаната такой ежы
«Здаецца, гэта адпудзіць пакупнікоў». У Беларусі з'явілася чорная-чорная каўбаса з самурайскай назвай
Каментары