За каментары ў тэлеграме двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ
Ён нядаўна ўласнаручна адкрыў свой нумар у тэлеграме — па гэтым яго маглі знайсці.
Затрыманы — чацверакурснік БНТУ Кірыл Мартыновіч. У 2020 годзе ён пакідаў каментары ў некалькіх чатах, дзе заклікаў людзей да выхаду на пратэсты, і пісаў там, што сам у іх удзельнічаў.
І калі ў 2020-м ягоны акаўнт быў схаваны, то цяпер хлопец яго цалкам адкрыў і бачны прывязаны да яго беларускі нумар тэлефона. Так яго, найхутчэй, і адшукалі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары