Грамадства55

«Мы пераканаліся, што творцы не апусцілі рук». У Варшаве завяршыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

Паводле галоўнай ініцыятаркі правядзення кангрэса, стваральніцы платформы «ІнБелКульт 2.0» і кіраўніцы «Вольнага хору» Галіны Казіміроўскай, галоўным вынікам імпрэзы можна лічыць гатоўнасць да дыялогу — як з боку творцаў, якія вымушана апынуліся ў эміграцыі, так і з боку замежных структур, гатовых падтрымліваць беларускае мастацтва.

Паслухаўшы паведамленні даследчыкаў эміграцыйных працэсаў, якія прагучалі ў першы дзень працы кангрэса 16-га верасня, дзеячы беларускай культуры яшчэ раз асэнсавалі сваё становішча ў замежжы. Але гэта не стала падставай для адчаю, падкрэслівае Галіна Казіміроўская:

«Мы разумеем, што бракуе фінансавання, што складана развіваць беларускую культуру ў чужых краінах, але мы рухаемся. І пакуль мы штосьці робім, у нас заўсёды ёсць шанец збудаваць масты паразумення, знайсці адказы на складаныя пытанні, з якімі творцы сутыкаюцца ў эміграцыі».

Галіна Казіміроўская

Як сведчыць гісторыя, творцам у эміграцыі бывае цяжэй за ўсіх. Бо трэба шукаць сродкі на жыццё, болей дбаць пра матэрыяльнае, а на духоўнае часам проста не застаецца сіл. Таму галоўнай мэтай правядзення кангрэса, кажа яго ініцыятарка, было ўвасабленне падтрымкі ў творчым асяродку беларусаў за мяжой:

«Гісторыя яшчэ не ведала такога маштабнага зыходу дзеячаў культуры з Беларусі. Гэта сотні людзей, якія трапілі ў складаныя ўмовы.

І мы не павінны дапусціць, каб гэтыя людзі, якія пішуць добрыя кнігі і музыку, ствараюць цікавыя спектаклі, малююць, спяваюць, у эміграцыі кінулі займацца мастацтвам. Калі такое здарыцца, гэта будуць грандыёзныя страты для нашай беларускай культуры. Іх проста няма кім замяніць, бо творцы — гэта рэсурс нашай культуры, які не аднаўляецца.

Таму мы шукаем падтрымкі з розных бакоў – і звонку, і з нашага ўласнага ўнутранага чалавечага рэсурсу, каб як мага большая колькасць людзей мастацтва засталася на сваёй глебе».

У другі дзень працы ўдзельнікі кангрэса аналізавалі, наколькі паспяховай можна лічыць дзейнасць у эміграцыі творцаў у галіне папулярызацыі беларускага фальклору, тэатральнага і выяўленчага мастацтва, у выдавецкай справе. Таксама шмат гаварылася і пра тое, што варта лічыць маркерамі нацыянальнай культуры.

Беларуская мова, захаванне асаблівасцяў беларускага светаўспрымання, самаідэнтыфікацыя — усё гэта фактары, здольныя не толькі паспрыяць захаванню культурнай спадчыны, але і зрабіць беларускую культуру цікавай усяму свету. Як, прыкладам, цікавымі ўсяму свету былі «Песняры» з Уладзімірам Мулявіным.

Таму ствараць высокамастацкія творы — гэта сёння адзіны выбар беларускага творцы, калі ён хоча бачыць сваю культуру не местачковай з'явай, а годным унёскам у сусветны культурніцкі кантэкст.

«Пра тое, што беларускім творцам трэба сустракацца і супрацоўнічаць, даўно гаварылася і ў кулуарах, і падчас розных мерапрыемстваў, — зазначыла суарганізатарка мерапрыемства, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — Гэта дае магчымасць абменьвацца досведам і падтрымліваць адно аднаго».

Таццяна Нядбай

На яе думку, неабходнасць у каардынацыі наспела, бо за час з 2020-га года беларускім культурніцкім структурам давялося шмат чаго перажыць: шмат арганізацый было ліквідавана беларускімі ўладамі, некаторыя з іх здолелі аднавіць сваю дзейнасць у замежжы. Таксама ва ўмовах эміграцыі стварыліся і абсалютна новыя творчыя ініцыятывы. Таму сёння вельмі важна ведаць і падтрымліваць адно аднаго, выбудоўваць гарызантальныя сувязі і разам шукаць вырашэнне праблем.

З гэтай задачай — даць магчымасць творцам пазнаёміцца, паразважаць пра перспектывы, даведацца пра ўмовы падтрымкі — Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі па вялікім рахунку справіўся, мяркуе Таццяна Нядбай.

І тое, што на адрас арганізатараў ужо прагучалі папрокі ад тых, хто не здолеў туды трапіць, сведчыць пра неабходнасць стварэння падобных дыскусійных і адукацыйных пляцовак.

Таму вельмі верагодна, што першы кангрэс, які сабраў беларускіх творцаў — вымушаных эмігрантаў, будзе далёка не апошнім.

Каментары5

  • дочка Максима Дизайнера
    18.09.2023
    гхм... на першае фота гляджу... гэта што за будынак? гэта беларускі будынак?
  • Алесь
    18.09.2023
    Нядбай и Казимировская - так вот кто нам культуру несёт, оказывается. Без них всему кранты.
  • Эльза
    18.09.2023
    А почему Пазьняка с Наумчиком и Усовым не пригласили?

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →