Ён датуецца 1598 годам, а царкоўныя запісы аб выплатах на катоў датуюцца наогул XIV стагоддзем.
Даследчыкі лічаць, што дзірка ў дзвярах Эксетэрскага сабора ў Англіі — самы стары лаз для катоў у свеце, пакуль не даказана адваротнае, піша Бі-бі-сі.
Лаз датуецца канцом XVI стагоддзя (а менавіта 1598 годам), як паказваюць хронікі. Адтуліну выразалі, каб трымаць пад кантролем грызуноў.
Даследчыца гісторыі сабора Даян Уокер кажа, што з гэтымі дзвярыма звязана шмат легенд.
З 1376 года яны вялі да гадзінніка, і грызуноў асабліва прыцягваў жывёльны тлушч, якім змазвалі механізм.
Ужо з XIV стагоддзя царкоўныя запісы фіксуюць рэгулярныя выплаты на ўтрыманне котак.
Сённяшняга гаспадара Эксетэрскага сабора завуць Стэплдан, і ён нават вядзе свой блог на старонцы сабора ў інтэрнэце.
«Прывітанне! Я — Стэплдан, і я саборны кот у Эксетэрскім саборы. Я вельмі рады паведаміць, што дэкан папрасіў мяне пісаць кароткі блог кожныя два тыдні, і мне хочацца расказаць вам пра мноства розных рэчаў, якія тут адбываюцца», — пісаў кот у першым допісе тры гады таму.
«Я перагаварыў з мышамі, каб пераканацца, што яны не ўчыняць ніякіх беспарадкаў у асноўных будынках падчас каранціну. Гэта азначае, што, як і ўсе астатнія, мы можам захоўваць бяспечную сацыяльную дыстанцыю і што зараз у мяне ёсць дастаткова часу, каб агледзець будынак у вольны час», — дадаў Стэплдан.
Каментары
а на утрыманне Умак быу налог? так. значыць увясти