Сёння а 18:30 у Вільні адбудзецца сустрэча з паэтамі Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым.
Паэтычныя чытанні пройдуць у межах Тыдня беларускай культуры, які ладзіцца Цэнтрам беларускай культуры і супольнасці і Віленскім беларускім музеем імя І. Луцкевіча (Віленская, 20).
«Пагутарым пра паэзію, пра творчасць, пра кнігі, пачытаем вершы, пагутарым пра ўсё, што турбуе. Жывая сустрэча з сучаснымі беларускімі паэтамі. Па сустрэчы для ўсіх ахвочых будзе адкрыты вольны мікрафон. Можна падзяліцца з аўдыторыяй сваімі вершаванымі і празаічнымі творамі або ўзяць слова і пагутарыць пра тое, што баліць» — анансуюць «Дзень літаратуры» арганізатары.
Каментары