Грамадства22

«Фамілію» ў атэстатах усё ж выправілі на «прозвішча»

Міністэрства адукацыі выправіла памылку ў атэстатах, дзе было слова «фамілія» замест «прозвішча». Пастанова пра гэта з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сёлета ў чэрвені журналісты заўважылі, што ва ўсіх дакументах аб адукацыі новага ўзору было слова «фамілія» («фамілія і ініцыялы»), хоць мае быць «прозвішча».

Вось што адносна ўжывання слова «фамілія» ў беларускай мове напісала «Моўная даведка» (гэта сэрвіс ад Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі):

«Слова «фамілія» ў сучаснай беларускай літаратурнай мове са значэннем «прозвішча» не ўжываецца. Ужыванне лексемы фамілія ў такім значэнні не дапускаецца і разглядаецца як парушэнне лексічнай нормы».

Згодна са зместам апублікаванай пастановы Мінадукацыі (№ 215 ад 31 ліпеня 2023) цяпер у дакументах будуць пісаць правільна, а менавіта «ініцыялы і прозвішча».

Раней Міністэрства адукацыі, заўважыўшы зроблены ляп у дакументах, паспрабавала справу замяць, разаслаўшы ў падведамасныя арганізацыі ліст за подпісам намесніка міністра Аляксандра Кадлубая, у якім адзначалася:

«В соответствии с Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы (Минск, «Белорусская энциклопедия» имени П. Бровки, 1999) возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». 

Аднак жа слова «фамілія», хоць і сапраўды ёсць у беларускай мове, мае іншае значэнне, чым у рускай. Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы, фамілія — гэта род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Таксама гэта можа быць сям’я, члены адной сям’і. Напрыклад, фамільны дом Міцкевічаў.

Каментары2

  • даведка
    06.09.2023
    И фамілію изменили на прозвішча, и новые бланки аттестатов напечатают, и Кадлубай сохранил пост и грошы. 
  • Ядвига
    06.09.2023
    Кадлубай стал именем нарицательным с его кадлубайским вариантом белорусского языка

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →