МЗС Украіны заявіла, што расійскія «Шахеды» ўпалі і ўзарваліся на тэрыторыі Румыніі
Прэс-сакратар ведамства Алег Ніколенка са спасылкай на інфармацыю пагранічнікаў паведаміў, што сёння ноччу падчас атакі Расіяй іранскімі дронамі порта ў Ізмаіле некалькі «Шахедаў» упала і здэтанавала на тэрыторыі Румыніі.
Усяго Адэскую і Днепрапятроўскую вобласці атакавалі 32 беспілотнікамі. УСУ ўдалося збіць 23 з іх.
Каментары