«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў
Сёння ў Манака адбылося лёсаванне групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Гэта апошні сезон у фармаце восем груп па чатыры каманды, у наступным сезоне — кардынальныя змены.
А: Баварыя, Манчэстэр Юнайтэд, Капенгаген, Галатасарай.
B: Севілья, Арсенал, ПСВ, Ланс.
C: Напалі, Рэал Мадрыд, Брага, Уніён.
D: Бенфіка, Інтэр, Зальцбург, Рэал Сасьедад.
E: Феенард, Атлетыка Мадрыд, Лацыа, Сэлтык.
F: ПСЖ, Барусія Дортмунд, Мілан, Ньюкасл.
G: Манчэстэр Сіці, Ляйпцыг, Црвена Звезда, Янг Бойз.
H: Барселона, Порту, Шахцёр Данецк, Антверпен.
Першыя матчы пройдуць 19-20 верасня.
Гэта апошні сезон групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў у такім фармаце. У наступным сезоне колькасць камандаў на групавой стадыі будзе павялічана да 36, яны будуць гуляць па восем матчаў, сустракацца з адным супернікам і будзе агульная табліца, г. зн. швейцарская сістэма.
Каментары