Вінгер лісабонскай «Бенфікі» і калега па зборнай Аргенціны і адным сезоне ў ПСЖ Анхель дзі Марыя звярнуўся да форварда «Інтэр Маямі» Ліянэля Месі пасля матча з «Нью-Ёрк Рэд Булз».
«Гном, ты звар'яцеў, спыніся», — напісаў дзі Марыя ў адной з сацыяльных сетак, звяртаючыся да сябра.
27 жніўня прайшоў матч чэмпіянату МЛС (Амерыканская футбольная суперліга), у якім «Нью-Ёрк Рэд Булз» прымаў «Інтэр Маямі». Сустрэча завяршылася перамогай гасцей з лікам 2:0. Ліянэль Месі адзначыўся голам на 89-й хвіліне сустрэчы.
«Інтэр Маямі» змог перапыніць 11-матчавую бязвыйгрышную серыю ў МЛС. У наступным туры каманда Херарда Марціна сустрэнецца з «Нэшвілам» 31 жніўня.
У гэтым сезоне Ліянэль Месі, які перайшоў у «Інтэр Маямі» ў ліпені, правёў за фларыдскі клуб дзевяць матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 11 галоў і зрабіў тры выніковыя перадачы, піша Championat.com.
«Арсенал» не здолеў утрымаць перамогу над «Фулхэмам»
53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі
Месі наняў сабе асабістага целаахоўніка. Той бегае ўздоўж поля падчас яго матчаў
Ліянэль Месі стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола
УЕФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона 2022-2023. Сярод іх — Месі
Каментары