Грамадства55

«Можна сказаць, цяпер гэта маё жыццё». Экс-прэм'ер Беларусі расказаў, чаму пакінуў Мінск і чым сёння займаецца

Экс-кіраўнік урада распавёў НВ-анлайн пра сваё жыццё на пенсіі, пчалярстве і пра тое, чаму не цікавіцца палітыкай.

Міхаілу Чыгіру споўнілася ў маі 75 гадоў.

Міхаіл Чыгір займаў пасаду прэм'ер-міністра з ліпеня 1994 па лістапад 1996 года. З сярэдзіны 2000-х гадоў Міхаіл Мікалаевіч на пенсіі, у гэтым годзе ён адзначыў свой 75-гадовы юбілей. А яшчэ былы прэм'ер-міністр вядомы тым, што доўгія гады займаецца пчалярствам…

— І працягваю займацца дагэтуль, бо пчолы — гэта, можна сказаць, усё маё жыццё, — кажа Міхаіл Чыгір. — У мяне жылы дом пад Мінскам, там жа і пчальнік знаходзіцца.

— Вы колькі ўжо пчалярствам займаецеся?

— З малых гадоў, гэта ў нас сямейнае! Мой бацька трымаў пчол, вазіў яблыкі ў Маскву і прадаваў мёд, таму ў свой час быў далёка не бедным чалавекам.

А бацьку гэта перадалося ад майго дзядулі, які таксама без пчол жыцця не ўяўляў. І я, вядома, у гэтай справе дапамагаў бацьку і дзеду з дзяцінства. Жылі мы ў вёсцы Усава Капыльскага раёна, так што працы ніколі не баяўся.

Яшчэ ў школу не хадзіў, а ўжо трэба было ў лес схадзіць, насекчы гніляка для дымара, вады прынесці… усякае бывала, пчолы кусалі, але разумеў, што старэйшым трэба дапамагаць.

— Так і ішлі — з пчоламі па жыцці?

— Ніколі з імі не расставаўся. І калі вучыўся на спецфакультэце міжнародных эканамічных адносін пры Маскоўскім фінансавым інстытуце, і калі ў Клецку быў…

У выхадныя дні заўсёды знаходзіў час, каб прыехаць і даглядзець пчол. Нават калі стаў прэм'ер-міністрам, пра пчол не забываў. Знаходзіў «фортку» ў сваім працоўным графіку, прасіў ахоўнікаў, каб яны мне дапамагалі. Не адмаўлялі.

Пчолы, вядома, патрабуюць сур'ёзнага догляду, але для мяне ўсе гэтыя працэсы ўжо адбываюцца на аўтамаце. Прыйшоў, паслухаў — і ўжо ўсё ведаю, што трэба зрабіць.

— Цяперашняе лета пчаляры хваляць…

— Май быў халодны, дрэнны, але лета сапраўды выдалася на славу. Усе тры летнія месяцы пчолы носяць нектар, а цяпер яшчэ сумнік пайшоў расці. Гэты пустазелле, безумоўна, душыць рост іншых раслін, але дае нектар, і пчолам падабаецца.

— У вас які мёд?

— Самы розны! Ёсць грэчкавы, у нас у гэтым годзе грэчку сеялі недалёка. І рапсу шмат сеюць, таму, адпаведна, хапае і рапсавага мёду, які крышталізуецца і становіцца белым. Разнатраўны (яго яшчэ лугавым называюць) маецца.

Дарэчы, рапсавы мёд змяшчае шмат калію і рэкамендуецца людзям, у якіх сардэчныя хваробы. Адзін час нейкая замежная кампанія нават вяла ў Вілейцы закупкі рапсавага мёду.

Але цяпер людзі ў асноўным ганяюцца за грэчкавым мёдам. Не ведаю чаму… вельмі дарагі і верасовы мёд.

— Які ў вас кошт мёду?

— Як і ўсюды, я ж арыентуюся на рынак. Але якасць гарантую стоадсоткавую, а для сяброў, знаёмых і пастаянных кліентаў дык яшчэ і нядрэнныя зніжкі раблю.

Я трымаю прыстойны пчальнік, таму аднаму мне столькі мёду не трэба, у любым выпадку трэба прадаваць.

— Як пакупнікі знаходзяць вас? Ёсць нейкая пастаянная кліенцкая база?

— Вядома, ёсць людзі, якія ў мяне гадамі купляюць. Але летась, напрыклад, атрымалася так, што я нават у краму мёд здаваў.

— Колькі за сезон атрымліваеце ў сярэднім мёду?

— Год на год не прыходзіцца, але сёлета, адчуваю, літраў 500 будзе. Гэты сезон, як ужо казаў, быў вельмі добры.

— А самі вы мёду шмат спажываеце?

— Дастаткова. Некаторыя наогул замяняюць цукар мёдам, гэта значна больш карысна.

— Чым яшчэ займаецеся на пенсіі акрамя пчалярства?

— У мяне прыстойны ўчастак, так што працы па гаспадарцы хапае.

— А палітыкай цікавіцеся? Адсочваеце, што цяпер адбываецца ў свеце і ў краіне?

— Шчыра вам скажу, ад усяго гэтага апошнім часам я ўжо адышоў. Цяжка зразумець, што цяпер дзеецца ў гэтым вар'яцкім свеце. Нейкі жах адбываецца! Мне значна спакойней з пчоламі…

Чытайце таксама:

Шарамет, Сіўчык, Чыгір… Як склаліся лёсы палітзняволеных 1990-х

Навошта Міхаіл Чыгір пайшоў у кіраўнікі штаба Канапацкай? Тлумачым

Марыніч, Казулін, Чыгір: як распраўляліся з былымі топ-чыноўнікамі, якія кінулі выклік Лукашэнку

Міхаіл Чыгір: Калі літаратурна, гэта называецца піпец

Каментары5

  • Улад
    31.08.2023
    Я упэўнены, што палітыкай Міхаіл Мікалаевіч цікавіцца, але толькі моўчкі :)  
    І мае свой погляд на наш РБ-жах. Толькі не каментуе. Мае на гэта права.
    Я б набыў у яго літраў 5 мёду :) Лічу Чыгіря прыстойным чалавекам.

  • Тэкля
    31.08.2023
    Адношуся з павагай да Міхаіла Мікалаевіча
  • Максим Дизайнер
    01.09.2023
    Интервью психически здорового человека.Минск может нравится только больным на голову людям.

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →