Усяго патроху

Беларусы паказалі ў тыктоку, як збіраюць на агародзе ўраджай арахісу

Жыхары Столінскага раёна выклалі ў тыктоку відэа, на якім паказалі свой першы ўраджай арахісу, вырашчаны на ўласным агародзе, заўважыў Telegraf.news. Высветлілася, што земляны арэх цалкам прыдатны для вырошчвання ва ўмовах пацяплелага ў апошнія гады беларускага клімату. 

Скрыншот з відэа

Гаспадары агарода паказалі, як выкопваюць саспелы арахіс, папярэдне падкапаўшы кусты, падобна да таго, як гэта робяць з морквай ці бульбай, каб «нічога не засталося ў зямлі». Пасля гэтага дастаткова проста пацягнуць куст уверх — і на паверхні з'яўляецца важкая порцыя земляных бабоў.

@chickens_village #уборкаарахиса#арахис#арахисвбеларуси#урожай2024#урожайарахиса#лайфхак#столин#беларусь#огромныйурожай#неожидали#рекомендации#рек ♬ Paris - Else

Для многіх гледачоў стала нечаканасцю тое, што арахіс расце ў зямлі, бо некаторыя лічылі, што, як і большасць арэхаў, ён павінен расці на дрэвах.

Але насамрэч арахіс ніякі не арэх — гэта сельскагаспадарчая культура з сямейства бабовых.

Мяркуючы па сотнях каментароў, ідэя вырошчваць арахіс на ўласным агародзе зацікавіла многіх. Аўтарам задавалі шмат практычных пытанняў: дзе купіць насенне, калі і як садзіць, як даглядаць расліну.

Па словах аўтараў відэа, насеннем з імі падзялілася знаёмая, якая вырошчвае арахіс у Беларусі не першы год, а сама культура аказалася непатрабавальнай у доглядзе.

«Проста трэба часцей яго абганяць», — растлумачыў мужчына, выкопваючы чарговы куст арахісу.

У каментарыях людзі ахвотна дзяліліся ўласным досведам, адзначаючы, што можна вырасціць арахіс нават з таго, які прадаецца ў крамах на вагу, галоўнае — выбіраць не пражаныя бабы.

Некаторыя паставілі пад сумнеў выгаднасць гэтай задумы. Аднак на прамое пытанне аднаго з гледачоў «А ці выгадна гэта?», аўтары відэа адказалі, што не заўсёды трэба шукаць выгаду ва ўсім, бо «часам цікавасць пераважае».

Радзімай арахісу з'яўляецца Паўднёвая Амерыка, таму большасць яго разнавіднасцяў растуць у гарачым клімаце. Аднак ужо вывелі сарты, адаптаваныя да ўмераных шырот, і ў беларускім клімаце гэтая расліна адчувае сябе выдатна. Для адаптаваных сартоў дастаткова тэмпературы ў 20-25°C.

Каментары

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

Стала вядома, колькі афіцэраў у беларускае войска сёлета прызвалі з запасу1

Некаторыя беларускія банкі значна павысілі стаўкі па валютных укладах1

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →