Абвясцілі Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. У яе выявілі бакавы аміятрафічны склероз
Беларуская рада культуры абвясціла Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай, якая апынулася на эміграцыі ў адчайнай сітуацыі з-за нечаканай цяжкай хваробы. Усе данаты, якія паступяць на адрас Беларускай рады культуры цягам гэтага тыдня, абяцаюць перадаць гэтай жанчыне.
Мастачка Ніна Маргаева два гады таму разам з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны.
У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На гэты момант хвароба з'яўляецца невылечнай.
«Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбная дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — піша Ніна Маргаева ў абвестцы.
Беларуская рада культуры заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да збору. Акрамя сабраных сродкаў, якія паступяць на рахунак арганізацыі, яе кіраўніцтва таксама абяцае шукаць дадатковыя магчымасці для дапамогі Ніне.
Ахвяраваць грошы для падтрымкі Ніны Маргаевай можна тут.
Іншая магчымасць дапамагчы хворай беларусцы — праз дабрачынную фундацыю.
Каментары