Грамадства

У Буйнічах на Магілёўшчыне раптоўна памёр 17-гадовы навучэнец каледжа

У аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна 21 верасня адбылася трагедыя: у інтэрнаце мясцовага агралесатэхнічнага каледжа памёр яго навучэнец, даведалася «Люстэрка».

Фота: vk.com/agrocollege

Як стала вядома «Люстэрку», хлопцу было 17 гадоў (ягоныя імя і прозвішча рэдакцыі вядомыя, але не называюцца). Прычына смерці дагэтуль невядомая. Сваякі ўпэўненыя, што ён быў здаровы.

Паводле інфармацыі крыніцы, вечарам у пятніцу, 20 верасня, хлопец адчуваў сябе добра. Ён тэлефанаваў родным і казаў, што раніцай у суботу збіраецца з сябрам і суседам па пакоі на падпрацоўку.

«Паводле слоў сябра, ён спрабаваў пабудзіць яго ў 5:30 раніцы, але той сказаў, што будзе спаць, і не пайшоў на падпрацоўку. Увесь дзень хлопец не выходзіў на сувязь з маці, хоць звычайна тэлефанаваў ёй некалькі разоў, — расказвае крыніца. — Маці таксама спрабавала звязацца з ім цэлы дзень, але ён не адказваў».

Бліжэй да вечара сваякі хлопца пачалі хвалявацца.

«Каля 20:00 звязаліся з выкладчыкам і сказалі, што не могуць знайсці сына. Праз дзесяць хвілін ён ператэлефанаваў і паведаміў, што юнака знайшлі мёртвым у ложку», — паведаміў суразмоўца.

На наступны дзень сваякі прыехалі ў інтэрнат. Яны заўважылі, што рэчы хлопца былі раскіданыя, а некаторыя зніклі.

Дакладную прычыну раптоўнай смерці 17-гадовага хлопца сваякам не паведамілі. У пасведчанні аб смерці быў пазначаны код R99 — «іншыя неакрэсленыя і неўдакладненыя прычыны смерці» згодна з МКБ-10. Па факце смерці навучэнца праводзіцца праверка.

Каментары

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці3

Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары3

У ЗША памерла адна з лідараў хунвейбінаў Маа Цзэдуна5

Работнік БТ: Калі тэрміновы сюжэт, а эксперта не знайшлі, у кадр сядае мантажор, і ты падпісваеш яго «палітолаг»3

Звыш 80% кампаній па распрацоўцы нейрасетак у свеце банкрутуюць. Чаму так?5

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам5

Футбаліст «Нёмана» ў парыве гневу даў выспятка надпісу «80 гадоў вызвалення» ВІДЭА6

Расійская турыстка загінула ў Тбілісі, здымаючы відэа пад песню «У апошні раз»5

Расчараваны прыбыткам ад «тапання хамяка» беларус паскардзіўся ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Ці спрацавала?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Галоўнае
Усе навіны →