Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося на вуліцы Азгура каля жылых дамоў.
Высветлілася, што 11-гадовы падлетак так захапіўся праглядам тэлефона, што не заўважыў, як пайшоў не туды і праваліўся ў гразевую яму. Самастойна яму выбрацца не ўдалося.
Паведамляецца, што пры дапамозе падручных сродкаў ратавальнікі выцягнулі дзіця і перадалі яго медыкам для агляду і магчымай шпіталізацыі.
Каментары