Выбары-20202222

Навошта Міхаіл Чыгір пайшоў у кіраўнікі штаба Канапацкай? Тлумачым

Многіх здзівіла, што былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір (1994 — 1996) стаў кіраўніком перадвыбарчага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Ганны Канапацкай. «Наша Ніва» паспрабавала разабарацца, што стаяла за гэтым рашэннем.

Міхаіл Чыгір. Фота Радыё Свабода

Найперш мы патэлефанавалі самому Чыгіру, каб пачуць усё з першых вуснаў. Але былы кіраўнік урада, здаецца, крыху вінавата, сказаў, што Канапацкая забараніла яму даваць каментары для «Нашай Нівы». «Я падначалены, спрачацца не буду», — сказаў Міхаіл Мікалаевіч.

Сама Канапацкая адмовілася тлумачыць такое рашэнне. Яе прэс-служба заявіла, што штаб адмаўляецца супрацоўнічаць з «НН».

Чытайце таксама: Член штаба Канапацкай прызнаўся, колькі подпісаў насамрэч сабралі на БелАЗе

Як стала вядома «НН», на рашэнне экс-прэм’ера далучыцца да каманды Канапацкай паўплывала даўняе сяброўства з бацькам кандыдаткі Анатолем Трухановічам. Бізнэсовец Трухановіч неаднаразова прыходзіў на дапамогу Чыгіру, калі ў яго была складаная сітуацыя.

Фактычна Чыгір прызнаў, што не можа адмовіць сябру, калі той просіць у яго нешта. Некалькі ўплывовых людзей з АГП, у тым ліку былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, спрабавалі ўгаварыць Чыгіра не падпісвацца пад такой авантурай, але не атрымалася.

Плюс да ўсяго апошнія гады Чыгір не дужа цікавіцца палітычным жыццём, ён сядзіць за горадам, дзе займаецца пчалярствам, амаль не чытае інтэрнэт.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Чыгір не чакаў такой негатыўнай рэакцыі і колькасці тэлефанаванняў пасля таго, як стала вядома пра ягонае рашэнне. Сам Чыгір цяпер крыху ў шоку ад таго, як сустрэлі ягонае рашэнне.

Міхаіл Чыгір сышоў у адстаўку з пасады прэм’ера, пратэстуючы супраць павелічэння паўнамоцтваў Лукашэнкі. У 1999 годзе паспрабаваў удзельнічаць у альтэрнатыўных выбарах, якія ладзіў Віктар Ганчар.

30 сакавіка 1999 года Чыгір быў арыштаваны па абвінавачваннях у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі яшчэ ў бытнасць прэм’ер-міністра. Фактычна альтэрнатыўныя выбары былі сарваныя. Чыгір адсядзеў у СІЗА восем месяцаў, а ў 2000-м яму прысудзілі тры гады з адтэрміноўкай. Пад рэпрэсіі таксама трапіла жонка Міхаіла Чыгіра і сыны. У 2002 судовы пераслед Чыгіра працягнуўся, яму далі тры гады з адтэрміноўкай за нясплату падаткаў.

Чытайце таксама:

Марыніч, Казулін, Чыгір: як распраўляліся з былымі топ-чыноўнікамі, якія кінулі выклік Лукашэнку

«Мне яшчэ краінай кіраваць»: Канапацкая не будзе ўдзельнічаць у дэбатах

Каментары22

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны22

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка16

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны22

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →