Залужны сустракаўся на польска-ўкраінскай мяжы з генераламі НАТА і абмяркоўваў контрнаступленне — The Guardian
У сярэдзіне жніўня Валерый Залужны сустрэўся ў «сакрэтным месцы» на польска-ўкраінскай мяжы з высокапастаўленымі вайскоўцамі НАТА, паведамляе выданне The Guardian.
Па звестках выдання, у сустрэчы, якая адбылася 11 дзён таму, удзельнічалі галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе Крыстафер Кавалі і начальнік штаба абароны арміі Вялікабрытаніі Тоні Радакін.
Пяцігадзінная «ваенная нарада» праходзіла амаль за 500 кіламетраў ад Кіева, адзначае выданне. Фота з сустрэчы апублікаваў брытанскі Генштаб.
«Галоўным пытаннем парадку дня было, што рабіць са спыненым прагрэсам контрнаступлення Украіны, а таксама планы баявых дзеянняў на будучую знясільваючую зіму і доўгатэрміновую стратэгію, паколькі вайна непазбежна зацягнецца да 2024 года», — гаворыцца ў матэрыяле The Guardian.
Выданне адзначае, што ў выніку абмеркаванняў на гэтай нарадзе стратэгія УСУ змянілася.
Ідзе прасоўванне да другой лініі абароны, у расіян няма рэзерваў — эксперт пра поспехі УСУ на Мелітопальскім участку фронту
Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal
«На некалькіх кірунках мы ідзём наперад» — Зяленскі пра контрнаступ
«Быццам не дваццаць за дзень страцілі». Расійскі франтавік раскрывае рэальныя лічбы страт
Каментары
а кардиган это что? вроде кохта такая была у бабушки..(не моей) но ее давно сЪела моль