Грамадства173

Пазняк заступіўся за Карач і выклаў відэа «ператрусу ў Калегавай». Тая запратэставала

Зянон Пазняк напісаў пра дыскрымінацыю беларусаў у Літве і ў якасці прыкладу прывёў відэа нібы ператрусу ў «Замку», якім валодае Наталля Калегава. Гэта выклікала рэзкую рэакцыю.

Наталля Калегава і Зянон Пазняк. Фота: фэйсбук, «Наша Ніва»

Учора ў фэйсбуку на старонцы Зянона Пазняка выйшаў даволі рэзкі допіс (пазней ёй быў часткова адрэдагаваны). У ім палітык выказаўся наконт сітуацыі з магчымымі новымі абмежаваннямі для беларусаў у Літве. Ён вінаваціць Офіс Ціханоўскай і ягоных супрацоўнікаў у супрацы са спецслужбамі Расіі і Беларусі, а Літву і літоўскіх палітыкаў — у нянавісці да Беларусі. Затое лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ заступіўся за Вольгу Карач:

«Тым часам розныя беларусаненавіснікі і ксенафобы (хутчэй, што агентура ФСБ) абзываюць Вольгу Карач у сеціве «рускай шпіёнкай» і ўсклікаюць: «Ну что, тварь путинская, допрыгалась!»

Здаецца, што група Франака-Ціханоўскай нарэшце дастала сваю суперніцу і крытыкантку Вольгу Карач. Яе збіраюцца дэпартаваць за тое, што выступала ў пракрамлёўскіх выданнях «Лента.ру» і «Газета.ру» і што некалі брала інтэрв'ю ў нябожчыка Жырыноўскага (тут ужо і лукашыстаў пераўзышлі). Хаця па гэтай жа логіцы (што выстаўлена супраць Карач) трэба было б найперш дэпартаваць якраз Ціханоўскую і ўсю агентурную групу. Але тут гэта як жарт».

Далей Пазняк робіць гучную заяву пра тое, што ў Літве быццам бы культывуецца культура даносаў, як у «Трэцім Райху, НКВД і ГУБЧЭКА», — гэта хлуслівае сцвярджэнне, Літва — дэмакратычная і прававая дзяржава. Ён таксама сцвярджае, што ў «бежанцаў ад рэжыму Лукашэнкі» літоўскія органы праводзяць ператрусы. Апісвае ён гэта так:

«Ужо пачаліся вобшукі ў 910 беларусаў, пазначаных для дэпартацыі. Вобшукі адбываюцца так. Паліцыя без папярэджання ўрываецца ў кватэру і, не прад'яўляючы ніякіх дакументаў, пачынае ўсё пераварочваць і «шманаць» (пазнаяце почырк?). Калі нейкая спадарыня Калегава стала адразу тэлефанаваць у пракуратуру, нападнікі выбілі ў яе з рук тэлефон і сказалі «заткнуцца».

А сутнасць якраз была ў тым, што без ведама Калегавай паліцыя ўзламала яе кватэру і ўсё там перавярнула, нешта шукаючы альбо хочучы нешта падкінуць. Гэты момант (напад на кватэру Калегавай) якраз зняў на тэлефон другі ўцякач-беларус».

Усё гэта ілюстравалася відэа без кантэксту. На ім Наталля Калегава эмацыйна спрачаецца з літоўскім паліцыянтам.

Відэа хуценька перапосціў лукашысцкі канал «Жоўтыя злівы».

У канале арганізацыі Dapamoga, якой кіруе Наталля, выйшла абвяржэнне. Dapamoga заявіла, што звярнулася ў паліцыю са скаргай на распаўсюд асабістай інфармацыі, а рэдактарам старонкі Пазняка дасланая просьба пра выдаленне відэа.

Увечары згадкі Наталлі з публікацыі зніклі. 

Калегава пракаментавала «Нашай Ніве», што выкладзенае відэа ніяк не звязана з цяперашняй сітуацыяй і на ім зусім не тое, што апісвалася Пазняком:

«Гэта старое відэа, на якім адлюстравана канфліктная сітуацыя з літоўскай паліцыяй, якая даўно ўлагоджаная — на іхнія дзеянні была напісаная скарга, бо яны прыйшлі з няправільнымі дакументамі. То-бок паліцыя дапусціла працэсуальнае парушэнне, а пракуратура стала на мой бок. Я ў такіх пытаннях вельмі прынцыповая.

А сітуацыя зусім не тычылася беларускіх справаў. І я не ведаю нават, хто зліў гэтае відэа.

Я кірую «Замкам» («штаб» арганізацыі «Дапамога», якой кіруе Наталля Калегава. — «НН»), і там жывуць розныя людзі, у асноўным уцекачы. Я вырашаю розныя справы і канфлікты, якія ўзнікаюць у «Замку». І тое, што было на відэа, — гэта шараговая сітуацыя.

Я рэзідэнт Літвы, жыву тут 23 гады. Маю права на атрыманне грамадзянства. Дапамагаю людзям, якія бягуць ад небяспекі. То-бок ніякіх праблем з літоўскімі ўладамі ў мяне няма. І ніякіх ператрусаў не было, тым больш у парушэнне працэсуальных нормаў.

Я і з Вольгай Карач хоць па-чалавечы добра знаёмая, але ў нас няма нават супольных праектаў. То-бок і справа з праблемамі з легалізацыяй Вольгі мяне таксама ніяк не датычыць.

Тое, што спрабуюць зараз усё гэта неяк звязаць, — гэта няправільна. Беларусам нельга карыстацца адно адным у нейкіх паддывановых гульнях. Нельга ўзводзіць паклёп на Літву, калі гэта проста няпраўда. І я не хачу, каб мяне замешвалі ў нейкія брудныя і непраўдзівыя гісторыі. Да таго ж такія правакацыі пагаршаюць становішча беларусаў у Літве.

Я падавала скаргу ў паліцыю, бо я не хачу, каб выглядала так, што публікацыя відэа адбылася з маёй падачы. Калі б гэта было пра мяне асабіста, то я б нічога не рабіла, але я не хачу, каб быццам бы пад маім імем была размешчаная непраўдзівая інфармацыя пра Літву. Калі Зянон Станіслававіч, пры ўсёй да яго павазе, апублікаваў неправераную інфармацыю, то гэта і ягоная адказнасць.

Цяпер, калі Зянон Пазняк ці ягоны рэдактар выдалілі відэа, я напішу ў паліцыю, што справа вырашаная мірна і прэтэнзій я не маю, і на гэтым усё скончыцца».

Мы звярнуліся таксама да паплечніка Зянона Пазняка Паўла Вусава з пытаннем, адкуль у іх тое відэа. «Я не ведаю, хто аўтар відэа і адкуль яно», — адказаў ён.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары173

  • Пытанне
    24.08.2023
    Увечары згадкі Наталлі з публікацыі зніклі. ///
    А на Нашай ніве паявіліся ізноў.
    Ці будзе Н.Калегава прад'яўляць прэтэнзіі да НН, якая размясціла выдаленую інфу, за якую ўжо прынесена прабачэнне?
  • За Свабоду!
    24.08.2023
    Пазняк падтрымлівае беларусафобку Карач, якую яшчэ Літва і ў працы на Расію абінавачвае...Гэта ўжо поўная клініка з яго боку. І гэта яшчэ мякка сказана.
  • сэм
    24.08.2023
    Змяшалі вы тут боб з гарохам. Няхай Пазняк сам раскажа пра ўсё.

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць5

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP10

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі1

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года3

Лукашэнка сустрэўся ў Астане з Сі Цзіньпінам5

На беларуса ў Смаленску завялі шэсць крымінальных спраў

У Мінску кола праляцела скрыжаванне на чырвонае. Людзі разбягаліся ВІДЭА

Марын Лё Пэн назвала правакацыяй пост МЗС Расіі з яе фотаздымкам і паабяцала падтрымку Украіне4

Кракадзіл насмерць загрыз 12-гадовага падлетка ў Аўстраліі. Як так здарылася?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Галоўнае
Усе навіны →