Свет88

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Амерыканскі бізнэсовец, уладальнік Tesla, SpaceX і сацсеткі X (былая Twitter) Ілан Маск восенню мінулага года паведаміў прадстаўнікам Пентагона, што меў размовы з Уладзімірам Пуціным, абмеркаваўшы з ім сітуацыю ва Украіне, паведамляе РБК са спасылкай на The New Yorker.

Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Адна з крыніц выдання ў Мінабароны ЗША распавяла, што пры абмеркаванні з амерыканскімі чыноўнікамі выкарыстання тэрміналаў Starlink ва Украіне ў кастрычніку мінулага года Маск згадаў пра размову з Пуціным. «Ён сказаў: «Што ж, у мяне была выдатная размова з Пуціным». І мы падумалі: «О божа, гэта нядобра», — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік з Пентагона.

Са слоў іншага суразмоўцы газеты, Маск заявіў, што асабіста размаўляў з Пуціным за некалькі тыдняў да таго, як апублікаваў у твітары свой варыянт мірнага плана, і дадаў, што яго кансультацыі з Крамлём былі рэгулярнымі.

Пра тое, што перад публікацыяй свайго мірнага плана Маск меў размову з Пуціным, у кастрычніку мінулага года пісаў Vice са спасылкай на эканаміста Яна Брэмера.

Сам бізнэсовец зняпраўдзіў гэтую інфармацыю. «Гэта няпраўда. Я размаўляў з Пуціным толькі аднойчы, і гэта было каля 18 месяцаў таму. Тэмай быў космас», — паведаміў ён у Twitter, каментуючы публікацыю Vice.

У пачатку кастрычніка мінулага года Маск апублікаваў у Twitter апытанне, дзе прапанаваў прагаласаваць за або супраць свайго бачання мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. У прыватнасці, ён выказаў здагадку, што канфлікт скончыцца тым, што Крым застанецца часткай Расіі, а ў занятых расійскімі войскамі рэгіёнах паўторна пройдуць рэферэндумы пад наглядам ААН. Акрамя таго, паводле яго слоў, мірнае пагадненне можа прадугледжваць, што Украіна застанецца нейтральнай краінай, а бакі дамовяцца аб водазабеспячэнні Крыма.

Маск таксама заявіў, што ў выпадку «татальнай вайны» з Расіяй перамога Украіны будзе малаімавернай. На думку Маска, вынікі рэферэндумаў у «ДНР», «ЛНР», акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей звязаныя з тым, што «ў некаторых усходніх рэгіёнах краіны большасць насельніцтва складаюць расіяне і яны аддаюць перавагу Расіі».

Кіеў негатыўна адрэагаваў на публікацыі бізнэсмена. 

Каментары8

  • ЦРУ
    22.08.2023
    Сноўдэн 2
  • Дедушка
    22.08.2023
    После этого я Маска вообще ни в грош не ставлю.
    Просто тупой идиот с феноменальным коммерческим чутьем и талантом...
    и не более того.
    искренне жалаю ему полного фиаско.
  • Казік
    22.08.2023
    Навошта паўтараць старую абсмактаную сто разоў навіну? Ёсць заказ на Маска?

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дваіх жыхароў Магілёва затрымалі нібыта за фінансаванне УСУ1

Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіла 100 тысяч даляраў2

Начальнікі Генштабоў Расіі і ЗША правялі таемную тэлефонную размову1

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА2

Памёр Алесь Мікалайчанка

Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі3

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве6

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу3

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Галоўнае
Усе навіны →