«Калі гаворка ідзе пра тэрыторыю Крыма, якая была расійскай да 1954 года і дзе большасць насельніцтва дагэтуль уважаюць сябе за расійцаў, я думаю, што любое вяртанне назад — гэта ілюзія», — заявіў экс-прэзідэнт Францыі.
Экс-прэзідэнт Францыі Сарказі ў інтэрв'ю Figaro назваў Крым «гістарычна расійскай тэрыторыяй» і прапанаваў «развязанне» праблемы, паведамляе тэлеграм-канал «Крымскі вецер».
Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі назваў ілюзіяй ідэю вяртання ў Крым Украіны. Паводле яго, паўвостраў гістарычна з'яўляецца расійскай тэрыторыяй, а яго жыхары лічаць сябе расійцамі.
Сарказі таксама выказаўся аб правядзенні рэферэндуму ў часова акупаваных Расіяй рэгіёнах Украіны.
«Калі гаворка ідзе пра тэрыторыю Крыма, якая была расійскай да 1954 года і дзе большасць насельніцтва дагэтуль уважаюць сябе за расійцаў, я думаю, што любое вяртанне назад — гэта ілюзія», — заявіў палітык.
Пры гэтым Сарказі мяркуе, што ў Крыме варта правесці чарговы рэферэндум — паводле ягоных слоў, «пад наглядам міжнароднай супольнасці». На думку экс-прэзідэнта Францыі, такі рэферэндум зацвердзіць «цяперашні стан рэчаў».
Каментары
У Беларуси хоть тры каклеки якия то есть… а там то няма увогуле
Шо за акупацыя такая?