Германія паставіць Украіне новую мадэль дронаў, якая можа «бачыць і чуць»
Нямецкі канцэрн Rheinmetall паставіць украінскаму войску беспілотнікі Luna NG для паветранай разведкі да канца 2023 года, паведамляе Bild.
Камплект складаецца з наземнай станцыі кіравання з некалькімі беспілотнікамі і стартавай катапульты.
Новая Luna пераўзыходзіць папярэднюю мадэль усімі асноўнымі характарыстыкамі. Акрамя выкарыстання ў якасці разведвальнай сістэмы, беспілотнікі могуць глушыць і перахопліваць сувязь.
Новы беспілотнік мае максімальную вышыню палёту 5000 метраў з далёкасцю разведкі ў некалькі сотняў кіламетраў. Ён можа «бачыць і чуць», характарызуе выданне.
Каментары