Грамадства44

За ўдзел у пратэстах затрымалі загадчыцу інтэрната БДЭУ

Яна была ва ўчастковай камісіі на ўчастку, дзе адбыліся фальсіфікацыі, але пасля падтрымала рух за свабодныя выбары.

Алена Драбудзька. Фота: яе старонка «Укантакце»

Затрыманай Алене Драбудзька 44 гады, родам яна з Бярэзінскага раёна. Скончыла мінскі педагагічны ўніверсітэт. Шмат гадоў яна загадвае інтэрнатам №4 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У Алены ёсць непаўналетнія дзеці.

Як мінімум двойчы яна была ва ўчастковых камісіях на выбарах. У 2019-м яна ўзначальвала камісію №288, якая знаходзілася ў студэнцкім інтэрнаце БДЭУ на вуліцы Чурлёніса. Незалежныя назіральнікі звярталі ўвагу на анамальна высокую яўку на датэрміновае галасаванне ў студэнцкай вёсцы, якая разыходзілася з фактычнай.

У 2020-м жанчына была ў камісіі №59, якая размяшчалася ў тым жа інтэрнаце. Згодна з інфармацыяй платформы «Голас», сфатаграфаваных галасоў у падтрымку Ціханоўскай там было болей, чым у выніковым афіцыйным пратаколе. 

Але пасля Алена ўдзельнічала ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў. За гэта жанчыну і затрымалі.

Злева направа: Наталля Сівіцкая, Алена Драбудзька, Надзея Старавойтава. Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК

Нагадаем, 24 ліпеня стала вядома пра затрыманне дзвюх кандыдатак філалагічных навук: Надзеі Старавойтавай і Наталлі Сівіцкай. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Наталля.
    10.08.2023
    Дзяўчат яшчэ не асудзілі і НН дапамагае следству здабыць доказы? Ці да чаго другая фотка ў артыкуле? Нармальныя вы?
  • какой высокий колхоз
    10.08.2023
    осспаде.. очки-кокошник на башке.. Наталля. , сама-то вы наррмальная?
  • Праўдзе ў вочы
    11.08.2023
    Наталля. , калі гэтае фота выклаў губаз, то яно ў іх ёсць і так. Менавіта па ім, здаецца, як і затрымалі. То позна піць баржомі.

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →