Грамадства4343

«Белы легіён» заявіў, што цяпер не мае дачынення да дзейнасці Сяргея Бульбы

Нагодай для таго, што арганізацыя фактычна адхрысцілася ад цяперашняй дзейнасці свайго стваральніка, стаў нядаўні скандал у Варшаве.

Сяргей Бульба. Фота: фэйсбук Сяргея Бульбы

На мінулым тыдні ў Варшаве разгарэўся скандал вакол Беларускага моладзевага хаба. Ранейшая каманда (на чале з Аляксандрам Лапко), якая займалася арганізацыяй мерапрыемстваў для беларусаў у Польшчы, 2 жніўня апынулася фактычна на вуліцы. Новым кіраўніком арганізацыі ў выніку папяровых кульбітаў стаў 56-гадовы Сяргей Бульба. Ад таго часу дзейнасць хаба на паўзе.

З гэтай прычыны свой зварот падрыхтаваў «Белы Легіён», стваральнікам якога быў Бульба.

Арганізацыя падкрэслівае, што ў свой час стваралася дзеля патрыятычнага выхавання і вайсковай падрыхтоўкі беларускай моладзі.

«Апошнія гады дзейнасць нашай арганізацыі перастала насіць публічны характар, асабліва пасля палітычна матываванай, сфабрыкаванай рэжымам «Справы патрыётаў» у 2017 годзе, калі з-за адной толькі прыналежнасці да «Белага Легіёну» людзей кідалі за краты і прыдумлялі абвінавачванні. Аднак сябры «Белага Легіёна» працягвалі і працягваюць годна рабіць усё магчымае, каб наблізіць увасабленне нашай агульнай мары — вольнай, незалежнай, прававой, беларускай дзяржавы Беларусь: не складаюць рук у самой краіне, а таксама, ахвяруючы сабой, бароняць свабоду і незалежнасць Украіны.

Маральным аўтарытэтам, лідарам і фактычным кіраўніком «Белага Легіёна» апошнія гады быў Міраслаў Лазоўскі, які гераічна загінуў у Бахмуце (Украіна), змагаючыся з расейскай імперскай агрэсіяй у складзе батальёна «Волат» Палка Каліноўскага», — пішацца ў звароце.

«Белы Легіён» падкрэслівае, што не быў удзельнікам аніякіх працэсаў расколу і лічыць партнёрам кожнага, хто падзяляе іх погляды і прынцыпы. 

«На жаль, напрацаваны гадамі станоўчы імідж «Белага Легіёна» апошнім часам незаслужана цярпіць ад дзейнасці яго асобных сяброў, таму Галоўны штаб «Белага Легіёна» лічыць важным патлумачыць шырокай грамадскасці наступнае.

Мы цэнім і паважаем усё, што было зроблена за папярэднія часы Сяргеем Бульбам як ініцыятарам і заснавальнікам «Белага Легіёна». Шмат гадоў ён годна сваёй дзейнасцю і асабістым прыкладам дэманстраваў найлепшыя якасці шчырага патрыёта, які сваё жыццё аддаваў вайскова-патрыятычнаму выхаванню і змаганню за незалежнасць Беларусі.

Апошнім часам Сяргей Бульба заняўся актыўнай публічнай дзейнасцю, утварыў і ачоліў некалькі арганізацый. Больш за тое, ён, не прыслухоўваючыся да меркавання пабрацімаў, стаў актыўным удзельнікам працэсаў вакол Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве, што прывяло да знішчэння гэтага папулярнага беларускага асяродку і стратаў для іміджу беларускай супольнасці ў Польшчы агулам.

Мы не маем ніякага дачынення да цяперашняй дзейнасці Сяргея Бульбы як вайсковага эксперта і грамадскага актывіста, да створаных або ачоленых ім арганізацый. Гэтая дзейнасць ніякім чынам не звязаная з уласна «Белым Легіёнам», не адлюстроўвае ні нашых поглядаў, ані прынцыпаў нашай структуры», — гаворыцца ў звароце.

Каментары43

  • гоблін
    10.08.2023
    Неужели жешь нашчадкі былінных літвінаў падки на чужие бабки? Этого не может быть! Это провокация ФСБ. Бульба ненастаяшчы, ля!🤦‍♂️
  • Справядлiвы
    10.08.2023
    Бульба і як эксперт ніякі) Ох як цяжка зараз Сяргею з ягоным эга і характарам у 56 гадоў апынуцца перад фактам, што як арганізатар і лідар ен поўны нуль)
  • Янка
    10.08.2023
    Ну вось верагодна пазл і склаўся

    Спадар Чыслаў aka Бульба жыў ва Ўкраіне з 2013 года, але ня можа нічога прад'явіць аб сваёй дзейнасці ні да 2020, ні да 24.02.2022, ні пасля. Нічога не вядома аб ягоным узделе ў дзейнасці беларускіх дабраахвотнікаў альбо ў мерапрыемствах па падрыхтоўцы беларускага супраціву ў замежжы. У адрозненні ад спадара Лазоўскага, R.I.P.

    Але ён шмат распавядае у разнастайных медыях нібыта інсайды па беларускаму пытанню ледзь не непасрэдна з кіруючых колаў Украіны. То бок пераважна дэматывуючыя інсайды (а значыць і знаемствы, і пэўны ўплыў) - ёсць, але нават мінімальнай практычнай аддачы ад гэтага няма. Дарэчы, гэтыя інсайды, як і ягоная "геапалітычная аналітыка" маюць моцны канспіралягічны пах. Чаго толькі каштавала заява пра турэцкі пашпарт Мікалая Лукашэнкі. Карацей кажучы, прафесар Салавей-2, якому амаль ўсе ўладныя колы расеі справаздачацца, але адзінай грамадска-палітычнай актыўнасццю ягока дэкляруецца фантомны рух "Перемен".

    Скандальная гісторыя з канфліктам у датычэнні да памяшкання БМХ, у выніку чаго дагэтуль актыўная дзейнасць БМХ спынілась - па сутнасці ставіць кропку на рэштках даверу да спадара Бульбы.

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →