Здарэнне адбылося 1 жніўня. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца трагедыі, пабачылі ў доме жудасную карціну: цела мужчыны пасечана сякерай, паведамляе СК.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/siakiera230809-dtofd.jpg.webp)
Скрыншот відэа СК
Следчыя высветлілі, што напярэдадні вечарам 69-гадовы гаспадар дома піў у кампаніі новага знаёмага. Раптоўная сварка за сталом перарасла ў канфлікт паміж мужчынамі. Гаспадар схапіўся за сякеру і прычыніў госцю траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Пра здарэнне пенсіянер распавёў сваім суседзям. Яны патэлефанавалі ў міліцыю.
Мужчыну выстаўлена абвінавачванне за забойства з асаблівай жорсткасцю.
Каментары