Усяго патроху99

«Душа разрываецца». У Маладзечне пад кустом пасялілася котка. Яна вядзе сябе, як Хаціка, і моцна сумуе па гаспадарах

Ва Усходнім мікрараёне Маладзечна, у двары шматкватэрнага дома №140 на Вялікім Гасцінцы, восьмы дзень жыве маладая дагледжаная пародзістая кошка з чырвоным ашыйнікам. Яна проста ляжыць пад кустом і сумуе, піша Kraj.by.

Фота: Kraj.by

У мясцовых жыхароў такое адчуванне, што яна чакае гаспадара. Пры гэтым кажуць, што кошкі так сябе не паводзяць. Гэтая госця спачатку бегала за людзьмі, але потым, здаецца, страціла надзею знайсці таго, каго шукае, і вырашыла чакаць да канца.

Жыхарка Маладзечна Анжэла кажа, што парода хутчэй за ўсё змяшаная — сумесь з прамавухай ці то шатландскай, ці то брытанскай. Век — прыкладна два-тры гады. Хутчэй за ўсё, гэта кошка з вельмі вострымі кіпцюрамі — не дала сябе агледзець.

«У мяне душа разрываецца! Проста SOS! Я сама — кашатніца, — кажа Анжэла. — Дома жывуць 14-гадовы кот Пірат і 7-гадовая котка Ляля. Я б і гэтую забрала, але тады ў кватэры пачнецца вайна. Разам яны не ўжывуцца. Суседка, у якой вялікі кот, спрабавала забраць гэтую котку да сябе, і ў выніку жывёлы не паладзілі. Давялося яе вярнуць назад. Відаць, што котка здаровая. На ёй няма ран, нос — мокры. Яна з'явілася ў нашым двары ў ноч з мінулай пятніцы на суботу (з 28 на 29 ліпеня). Днём спачатку бегала за людзьмі, ахвотна ішла на рукі. Дзеці сталі яе цягаць, але атрымалі здачы.

Цяпер яна страціла да мясцовых усялякі інтарэс. Проста ляжыць пад кутом сумная. Я пра катоў і котак ведаю ўсё. Такія паводзіны не ўласцівыя гэтым жывёлам. Ім толькі дай волю — і яны панесліся па сваіх справах. А гэтая ляжыць і сумуе. Падобна да таго, што вельмі любіць гаспадара. Ды і бачна, што яна хатняя, а дваровае жыццё для яе нязвыклае.

Фота: Kraj.by

У Анжэлы некалькі версій пра тое, адкуль «Хаціка» ўзялася ў яе двары. Магла выскачыць або зваліцца з акна верхніх паверхаў найбліжэйшых дамоў, але гэта малаімаверна. Па-першае, Анжэла ў сваім двары ведае кожнага ката, па-другое, у гэтым выпадку гаспадар ужо знайшоўся б, бо пра ката дзякуючы Анжэле цэлы тыдзень ведае ўвесь інтэрнэт, і ў курсе ўсе валанцёры. Ды і мясцовыя жыхары ў двары абмяркоўваюць пушыстую госцю, спрабуюць знайсці яе гаспадароў. У пошуках шчыруюць дзяўчынка Эвеліна і яе мама Крысціна.

Прывезлі котку на машыне і выкінулі?

Анжэла разважае пра найбольш імаверныя версіі з'яўлення кошкі ў двары:

— Магчыма, яна выскачыла з акна дома не ў нашым раёне, а да нас яе загналі вандроўныя каты ці сабакі. Дарэчы, сабак яна не баіцца. На гадаванцаў нашых гаспадароў не звяртае ніякай увагі. Значыць, магчыма, дома яна жыла разам з сабакам. Яшчэ я дапускаю, што котка надакучыла гаспадару, ён мог прывезці яе сюды на машыне і выкінуць. У гэтым выпадку дом коткі можа быць дзе заўгодна, нават не ў Маладзечне. Але я аднойчы свайго ката адвезла ў вёску за дзевяць кіламетраў ад горада, а на наступны дзень ён быў ужо дома. Сам прыйшоў. А гэтая котка не сыходзіць шукаць свайго дома. Магчыма, яна проста дэзарыентаваная і дагэтуль адчувае шок.

Фота: Kraj.by

Анжэла працягвае клапаціцца пра госцю. Выносіць ёй паесці. Каля пад'езда паставіла місачку з ежай і вадой. Каціны корм яна есць, а вось ад рыбы пакуль адмаўляецца.

Фота: Kraj.by

— Вядома, вельмі хочацца знайсці гаспадара. Раптам там людзі таксама тужаць па ёй і перажываюць. Але чаму тады яны не адклікаюцца? — разважае Анжэла. — Я ўжо гатовая аддаць котку добрым людзям у добрыя рукі. Гатовая падарыць латок, даць грошай новаму гаспадару на корм і аплаціць стэрылізацыю, калі толькі котка ўжо не стэрылізаваная. Пры гэтым я хачу быць упэўненая, што людзі, якія яе забяруць, сапраўды добрыя і будуць яе любіць.

Фота: Kraj.by
Фота: Kraj.by

Калі стары ці новы гаспадар знойдзецца, журналіст Kraj.by гатовы сустрэцца з ім і напісаць, што гісторыя з коткай скончылася шчасліва. Або патэлефанаваць Анжэле.

Фота Kraj.by
Фота Kraj.by

Каментары9

  • Чытач
    05.08.2023
    ¿, Таму што Вы тэкст не чытаеце, то і не разумееце. А ў тэксце чорным па беламу напісана, што жанчына забірала котку да сябе, але яна не ўжываецца з іншымі жывёламі ў кватэры. 
  • ¿
    05.08.2023
    Чытач, ды ўсё я чытала

    ну ти.. амаль усё
  • с
    05.08.2023
    У цывільных краінах каты маюць чыпы з інфармацыяй гаспадароў.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →