З 25 ліпеня змяняецца валюта разлікаў Прыёрбанка з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa. Цяпер замест даляра разлікі прывяжуць да еўра, паведамілі ў банку.
Кліентаў банка гэтыя змены закрануць, калі валюта плацяжу будзе адрознівацца ад валюты рахунку, у якім выпушчаная карта. Напрыклад, калі людзі будуць разлічвацца рублёвай карткай у Еўропе, то суму плацяжу ў еўра адразу пералічаць у рублі па курсе банка.
Раней плацеж быў бы пералічаны з еўра ў даляр і з даляра ў рублі.
У еўра будуць пералічвацца плацяжы як па аперацыях па-за межамі Беларусі (у тым ліку ў інтэрнэт-крамах), так і ў Беларусі, калі яны робяцца ў прыладах іншых банкаў у замежнай валюце.
Раней многія беларускія банкі памянялі валюту разліку па картах з даляра і еўра на юань.
Каментары