Эканоміка11

Калі раней некаторыя даляры ў абменніках не бралі, то зараз прымуць — у банках змены

1 ліпеня многія банкі пачалі прымаць валюту па новых правілах. Раней кожны банк абапіраўся на свае патрабаванні, зараз жа ў тым, якую валюту можна прымаць, а якую нельга, большасць будзе арыентавацца на адзіны падыход. Onliner распавёў падрабязнасці.

Што здарылася?

З'явіўся адзіны пералік да прыкмет плацежнасці банкнот у замежнай валюце. На канец чэрвеня да пагаднення далучыліся 17 банкаў і тры НКФА.

Чаму спатрэбіўся гэты пералік?

Калі коратка, то банкам былі неабходны агульныя правілы і падыходы. Цяпер яны зафіксаваны ў адзіным пераліку.

— Да гэтага кожны банк меў свае правілы, якія банкноты лічыць старымі. Так, яны складаліся на падставе патрабаванняў Нацбанка, замежных банкаў-партнёраў ці банкаў-пасярэднікаў, з якімі заключаліся дагаворы на вываз банкнот. Але ўсё роўна адрозніваліся, — тлумачаць у Альфа-Банку, які таксама далучыўся да пагаднення.

Сітуацыя абвастрылася пасля ўвядзення абмежаванняў: праз санкцыі стала больш складана вывозіць з краіны старыя і завозіць новыя купюры. Таму ў абароце з'явілася нямала банкнот з дэфектамі, якія па старых правілах банкі прымаць не маглі, як гавораць спецыялісты.

— Часам атрымлівалася так, што ў Беларусі можна было прымаць і выдаваць толькі банкноты з мінімальным зносам, якія амаль не мелі прыкмет зносу. У той жа час за межамі краіны патрабаванні маглі быць мякчэйшымі: купюры з нязначнымі дэфектамі абменьвалі і прымалі да аплаты. 

Кліентам / банкам стане прасцей ці складаней?

— Кліентам стане прасцей, бо прычын для адбракоўкі банкнот цяпер менш, а правілы сталі аднолькавымі для ўсіх банкаў, якія далучыліся да пераліку, — гэта большасць. 

Зараз кліент можа быць упэўнены, што банкноты, дапусцім, са штампам, надрывам, надпісам, плямай або праколам прымуць у касе іншага банка без пытанняў. Акрамя таго, у абароце стане больш купюр, якія раней касірам даводзілася адхіляць. 

Для банкаў важны момант — адсутнасць «двух азначэнняў і тлумачэнняў», у дакуменце ўсе крытэрыі падрабязна апісаны, таму супрацоўнікам на касе будзе прасцей абслугоўваць такія аперацыі, лічаць у Альфа-Банку. 

Якія менавіта змены чакаюць кліентаў?

Будзе магчымасць абмяняць ці выкарыстаць купюры, якія раней маглі адхіліць. 

Напрыклад, калі на банкноце стаяла два штампікі і адзін быў на вадзяным знаку, то яе не бралі. Цяпер жа дапускаецца «не больш за тры візуальна бачныя выявы / надпісы, якія складаюцца з літар, лічбаў, знакаў, малюнкаў, штампаў, памер кожнага з якіх не перавышае памер квадрата стараной 10 мм, або адна выява /надпіс, памер якога не перавышае квадрат стараной 20 мм». 

Тое ж датычыць і надрываў: у касе прымуць купюру, якая мае «не больш за пяць надрываў / надрэзаў даўжынёй не больш за 3 мм або адзін надрыў / надрэз даўжынёй не больш за 5 мм, у тым ліку заклееныя празрыстай ліпкай стужкай». Купюры, «якія маюць праколы, адтуліны (не больш за тры) дыяметрам не больш за 1 мм кожная» таксама не выклічуць пытанняў.

Свячэнне купюр — самы спрэчны момант паміж касірам і кліентам.

Новыя правілы дапускаюць свячэнне банкноты, але з агаворкамі: «белае ці блакітнае свячэнне ва ультрафіялетавых прамянях (часткова або цалкам), пры гэтым структура паперы не парушаная, не рассыпаецца, не крышыцца».

Зараз кліентам не варта асцерагацца атрымаць у касе купюру, якую не прымуць у іншым банку. Спадзяёмся, што шмат хто будзе разумець, што купюры ў працэсе абарачэння могуць мець сляды натуральнага зносу, могуць пашкоджвацца, і гэта не стане праблемай пры паходзе ў абменнік.

Банкі таксама дамовіліся абнаўляць правілы: будуць назіраць, як працуюць змены, і прапаноўваць удакладняць спрэчныя моманты, калі яны ўзнікнуць.

Каментары1

  • Лявон
    06.07.2023
    Ці будуць зараз тэрміналы банкаў зноў прымаць валюту на сваю картку?

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць6

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць6

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →