Вайна66

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку

Абыходзіць санкцыі дапамагала мадэль — ураджэнка Казахстана, якая цяпер жыве ў Мінску, паказала расследаванне журналістаў.

Валерыя Байгаскіна. Фота: інстаграм

Зробленую ў Вялікабрытаніі вайсковую оптыку Расіі адпраўляла зарэгістраваная ў Кыргызстане кампанія, якой, меркавана, кіравала мадэль, якая рэкламуе купальнікі.

Расследаванне Бі-бі-сі прывяло да Валерыі Байгаскінай, 25-гадовай ураджэнкі Казахстана, якая цяпер жыве ў Беларусі. Яна працуе час ад часу мадэллю і вядзе свецкае жыццё. За апошнія два гады яна наведала Дубай, Шры-Ланку і Малайзію.

У сацсетках Байгаскінай не гаворыцца, што паралельна яна з'яўляецца дырэктарам фірмы, якая пастаўляла абсталяванне на мільёны даляраў расійскім кампаніям, якія трапілі пад санкцыі. Гэта паказала журналісцкая праверка мытных дакументаў.

Паводле беларускіх рэестраў, Байгаскіна была заснавальнікам і дырэктарам кампаніі пад назвай ТАА «Рама Груп», зарэгістраванай у лютым 2023 года ў Бішкеку, сталіцы Кыргызстана.

Валерыя Байгаскіна. Фота: інстаграм

З атрыманых Бі-бі-сі мытных дакументаў вынікае, што кампанія «Рама Груп» двойчы пастаўляла ў Расію высокатэхналагічную оптыку, якая можа выкарыстоўвацца ў ракетах, танках і самалётах.

У мытнай дэкларацыі паказана, што абсталяванне выраблена кампаніяй Beck Optronic Solutions у Хемел-Хемпстеде, у графстве Хартфардшыр. Кампанія вырабляе высокадакладныя лінзы, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах цэлеўказання і назірання.

Хоць некаторыя з яе распрацовак прымяняюцца ў ахове здароўя і машынабудаванні, на сайце Beck Optronic падрабязна апісана шырокае ваеннае і абароннае прымяненне.

Лінзы і аптычныя тэхналогіі, якія прадаюцца Beck Optronics, пазначаны як тавары, якія альбо нельга легальна экспартаваць у Расію, альбо для іх продажу патрабуецца дазвол брытанскіх уладаў.

Паводле мытных дакументаў Бі-бі-сі выявіла шэсць партый прадукцыі, вырабленай кампаніяй Beck Optronics, агульным коштам 2,1 млн даляраў (1,6 млн фунтаў), якія трапілі ў Маскву праз кампанію «Рама Груп» і іншую кампанію-пасярэдніка, ТАА «Шысан».

У снежні 2023-га і студзені 2024 года «Рама Груп» ажыццявіла дзве пастаўкі ў Маскву. Атрымальнікам выступіла размешчаная ў Смаленску кампанія Sol Group, якая раней патрапіла пад санкцыі ЗША.

Незразумела, якім міжнародным маршрутам ішлі тавары — з дакументаў можна зрабіць выснову, што некаторыя з грузаў маглі быць адпраўленыя ў Тайланд.

Яшчэ чатыры пастаўкі прадукцыі Beck Optronics на суму 1,5 млн даляраў (1,1 млн фунтаў) правяла іншая кампанія з Кыргызстана — ТАА «Шысан».

Байгаскіна заявіла журналістам, што была заснавальнікам кампаніі, але прадала яе ў траўні гэтага года. Заявіўшы, што калі яна валодала кампаніяй, «нічога падобнага не пастаўлялася», яна павесіла трубку.

Пазней па электроннай пошце яна паведаміла, што абвінавачванні заснаваныя на «ілжывай інфармацыі».

Расследаванне паказала, што ў траўні гэтага года Валерыя прадала «Рама Груп» сваёй лепшай сяброўцы Ангеліне Журэнка, якая валодае фірмай па продажы ніжняй бялізны ў Казахстане.

Журэнка сказала журналістам: «Гандлёвая дзейнасць вядзецца выключна ў рамках дзеючага заканадаўства Кыргызстана. Кампанія не парушае ніякіх забаронаў. Любая іншая інфармацыя з'яўляецца ілжывай».

У кампаніі «Шысан» заявілі, што займаюцца «пастаўкамі выключна цывільных тавараў, вырабленых у азіяцкіх краінах».

Брытанскі вытворца, кампанія Beck Optronic Solutions, якая брала ўдзел у працы над брытанскімі танкамі Challenger 2 і знішчальнікамі F35, заявіла журналістам, што не парушала санкцыі, не мела спраў з Расіяй ці Кыргызстанам і не ведала пра гэтыя пастаўкі.

У кампаніі лічаць, што частка абсталявання наогул зроблена дзесьці яшчэ, а мытныя дакументы маглі быць падробленыя.

Але гэтыя меркаваныя экспартныя пастаўкі — частка значна больш маштабнай схемы, якая ўключае ў сябе пастаўкі з некалькіх крыніц.

З ліпеня па снежань 2023 года «Рама Груп» ажыццявіла агулам 1 756 паставак у Расію. З іх 1 355 прыйшлося на тавары са спісу «высокапрыярытэтных тавараў для прымянення на полі бою».

Апошнія пастаўкі, уключаючы электронныя кампаненты амерыканскіх і брытанскіх кампаній, былі зробленыя для расійскай кампаніі «Тытан-мікра», якая з траўня 2023 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за працу ў расійскім ВПК.

У свеце вядома пра ролю Кыргызстана ва ўхіленні ад санкцый, уведзеных супраць Расіі. 

Паводле гандлёвых звестак, з моманту ўвядзення санкцый супраць Расіі ў лютым 2022 года экспарт Вялікабрытаніі ў Кыргызстан вырас больш чым на 300%. Эксперты падазраюць, што частка тавараў насамрэч прызначаная для Масквы.

Каментары6

  • Ваўкалак
    24.11.2024
    Што робіцца, можа мне хтосьці растлумачыць? 25-гадовыя валодаюць фірмамі, якія прадаюць вайсковае аснашчэнне на мільёны даляраў
  • Ян
    24.11.2024
    Ввести еще больше санкций как против компаний прослоек, так и против вот таких особ, которые помогают россии убивать людей. Еще и Киргизстану пригрозить санкциями.
  • duck
    25.11.2024
    Ваўкалак , ну проста дзіця малое. Думаеш мадэллю быць танна? А значыць патрэбны папік. А папікі цяпер гэткія.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →