Новая Зеландыя ўхваліла новыя санкцыі супраць беларускіх банкаў і кампаній
Міністарка замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута абвясціла 21 ліпеня пра новы пакет санкцый у рамках «працяглага адказу на незаконны і неабгрунтаваны напад Расіі на Украіну», паведамляе «Радыё Свабода».
Санкцыі ўвялі супраць «Белінвестбанка», «Белінвест-Інжынірынга», «Белбізнэслізінга», «Банка развіцця», «Банка Дабрабыт», кампаніі «Сохра».
Паводле слоў міністаркі, Новая Зеландыя «працягвае падтрымліваць Украіну» і «асуджае асоб, якія садзейнічаюць гнюсным дзеянням Расіі».
Папярэдні раз гэтая краіна ўводзіла пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі 5 красавіка.
Каментары