Лукашысты рассылаюць беларусам паведамленні ў тэлеграм з патрабаваннем выйсці з «экстрэмісцкіх» чатаў
Адразу некалькі чытачоў расказалі выданню «Люстэрка», што апошнімі днямі ім у тэлеграм прыйшлі незвычайныя паведамленні ад невядомага карыстальніка. У тэксце людзей просяць выйсці з чатаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», а падпісанае паведамленне ГУБАЗіКам.
Паведамленне, якое ў ліпені 2023 года атрымала беларуска ў тэлеграме.
«Было непрыемна, як быццам за табой нехта падглядвае ў замочную шчыліну. Я заблакавала адпраўніка, ён у чорным спісе цяпер падпісаны як «выдалены акаўнт». Я думаю, што такія паведамленні рассылае бот», — кажа адна з суразмоўцаў.
Жанчына падзялілася і скрыншотам паведамлення.
Пра аналагічныя паведамленні распавялі яшчэ некалькі беларусаў.
«Я яго выдаліла і паведаміла пра спам. Але з чата таксама выйшла: ён у мяне ўсё адно быў у архіве, — кажа іншая жанчына. — Мы з'ехалі год таму, але такія паведамленні, вядома, хвалююць».
З 2020 года беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» больш за 500 розных чатаў у тэлеграме.
Каментары