Грамадства

Чатырох фігурантаў «справы СБНШ» асудзілі на тэрміны ад 3 да 3,5 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі, паведамляе «Вясна».

Хлопцаў абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». Іх тэлефоны канфіскавалі, як «сродкі здзяйснення злачынстваў».

Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча. Праваабаронцам вядома, што па справе адбылося не меней за чатыры паседжанні.

Паводле версіі абвінавачвання, чацвёра хлопцаў летам 2022 года «ўступілі ў дэструктыўную Telegram-групу, якая ў лістападзе 2022 года прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, а яе інфармацыйная прадукцыя — экстрэмісцкімі матэрыяламі». 1 лістапада 2022 года «экстрэмісцкім фармаваннем» быў прызнаны Telegram-каналы і TikTok СБНШ (Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта).

Дабрыднеў і Балахонаў, стаўшы адміністратарамі такой Telegram-групы, «з мэтай выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці захоўвалі і замацоўвалі ў ёй розныя матэрыялы і пісьмовыя тэксты, у тым ліку ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паводле версіі абвінавачвання, Яфімовіч і Рукойць «нароўні з адміністратарамі групы бралі актыўны ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». У прыватнасці, яны нібыта размяшчалі і захоўвалі ў вольным доступе інструкцыі па здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь: відэафайл і інфармацыю аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аўдыязапіс, змест якога накіраваны на распальванне варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці.

Раней стала вядома, што па справе таго ж «СБНШ» быў асуджаны на тры гады калоніі стрыечны праўнук Якуба Коласа Мікіта Бруй са Стоўбцаў.

Чытайце таксама:

Затрымалі жыхара Фаніпаля Мікіту Скарабагатага

У Рэчыцы затрымалі двух рабочых

У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску

Каментары

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →