Спорт1212

Ад Швейцарыі да Новай Зеландыі. Пяць крутых футбалістак з жаночага чэмпіянату свету

У Аўстраліі і Новай Зеландыі сёння распачынаецца жаночы чэмпіянат свету па футболе. Расказваем пра пяць спартовак, чыя прысутнасць на полі зробіць гэты турнір больш яркім (але насамрэч іх там нашмат больш).

Амерыканскія футбалісткі Ліндсі Хоран, Сафія Сміт і Трыніці Голдман святкуюць гол апошняй у вароты Уэльса. 9 ліпеня 2023 года, таварыская гульня паміж ЗША і Уэльсам. Фота: AP Photo / Josie Lepe

Алекс Морган (ЗША)

Морган на полі падчас таварыскай гульні з Ірландыяй, 11 красавіка 2023 года. Фота: AP Photo / Jeff Roberson, File

Цяжка ўявіць жаночы футбольны топ-спіс без гэтай амерыканкі. 34-гадовая Морган — нападаючая амерыканскага клуба San Diego Wave FC, які гуляе ў найвышэйшай лізе прафесійнага жаночага футбола ў ЗША, а таксама зорка нацыянальнай зборнай. У абедзвюх камандах Алекс — капітан.

Фота: @alexmorgan13 / Instagram

У зборнай Морган празвалі «Конікам» за яе хуткасць, стыль бегу і маладосць. Яна чэмпёнка Алімпіяды-2012, двухразовая чэмпіёнка свету (2015 і 2019 гады), а таксама віцэ-чэмпіёнка свету — 2011. Яшчэ адзін цікавы паказчык — па стане на ліпень 2023 года Алекс з’яўляецца самай папулярнай у сацсетках амерыканскай футбалісткай, бо яе акаўнт у інстаграме мае 10 мільёнаў падпісантаў.

Фота: Richard Shotwell / Invision / AP, File

Морган — веганка. Яна замужам, і свайго каханага сустрэла на футбольным полі: Сэрванда Караска грае ў клубе Fort Lauderdale CF з трэцяй амерыканскай лігі. Футбалістка шмат здымалася ў рэкламе і была аўтаркай серыі дзіцячых кніг The Kicks пра чатырох дзяўчатак-футбалістак. У 2015 годзе Time прызнаў яе адной з самых высокааплатных амерыканскіх футбалістак.

Джардын Уітэма (Канада)

Фота: AP Photo / Marcio Jose Sanchez

Высокай спартоўцы ўсяго 22 гады, але ў яе ўжо хапае дасягненняў. Разам з канадскай зборнай Джардын стала ў 2020-м алімпійскай чэмпіёнкай, разам з французскім «Пары Сэн-Жэрмэн» — чэмпіёнкай Францыі ў сезоне 2020/21 і ўладальніцай Кубку краіны ў сезоне 2021/22.

Фота: @jordynhuitema / Instagram

Цяпер Уітэма, якую лічаць адной з найталенавіцейшых маладых футбалістак свету, гуляе ў амерыканскім клубе OL Reign. А свой шлях у футбол яна пачала яшчэ ў чатыры гады у родным горадзе Чылівак. Гуляла не толькі з дзяўчатамі, але і з хлопцамі: Джардын перайшла ў хлапечую каманду, калі ёй было дзесяць, бо ўзровень дзявочай каманды быў занадта нізкі для яе.

Фота: AP Photo / Phelan M. Ebenhack

Але ў сеціве дзяўчыну ведаюць не толькі па гэтым. Уітэма сустракалася з зоркай «Баварыі» і канадскай мужчынскай зборнай Альфонса Дэвісам, але ж той, па сцверджанні дзяўчыны, здрадзіў ёй. 

Фота: @jordynhuitema / Instagram

На месца Дэвіса прыйшоў іншы зорны спартовец, праўда, цяпер са свету бейсбола. Новы каханы бландынкі — дамініканец Хуліа Радрыгес.

Мелані Лойпальц (Германія)

Фота: Harriet Lander — Chelsea FC / Chelsea FC via Getty Images

Абаяльная немка ў 2013 годзе стала чэмпіёнкай Еўропы, хаця не адыграла за зборную ні адной гульні. Затое ў 2016 годзе Лойпальц выходзіла за нацыяналку на Алімпіядзе ў Рыа, дзе дапамагла сваёй камандзе здабыць золата.

Фота: Daniel Karmann / picture alliance via Getty Images 

На клубным узроўні ў 29-гадовай футбалісткі ўсё таксама няблага. Разам з «Чэлсі» яна дабіралася да фіналу жаночай Лігі Чэмпіёнаў — 2021, а цяпер, магчыма, дадасць да сваіх узнагарод і медаль сёлетняга жаночага чэмпіянату свету.

Фота: Matthias Hangst / Getty Images

Мелані супрацоўнічае з арганізацыяй World Vision, якая дапамагае дзецям атрымаць доступ да пітнай вады, здаровага харчавання, медыцынскага абслугоўвання і адукацыі. Праз яе спонсары могуць станавіцца «хроснымі бацькамі» дзяцей з нешчаслівых краін свету і фінансаваць задавальненне іх патрэбаў.

Фота: Harriet Lander — Chelsea FC/Chelsea FC via Getty Images

Каханы Лойпальц яшчэ больш знакаміты, чым яна сама. Меркавана, у яе раман з Самі Хедзірам, экс-гульцом мадрыдскага «Рэала» і «Ювентуса», дзясятым футбалістам у гісторыі, які за адзін сезон выйграў і Лігу чэмпіёнаў, і чэмпіянат свету. Хедзіру таксама называюць бацькам сына Мелані, які нарадзіўся ў канцы 2022 года.

Аліша Леман (Швейцарыя)

Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

У багажы гэтай спартоўкі з мадэльнай знешнасцю пакуль што няма сапраўды топавых узнагародаў (але цяперашні чэмпіянат можа ўсё змяніць). Нападаючая «Астан Вілы» і швейцарскай нацыяналкі дабіралася да фіналу юнацкага ЧЕ-2015, а таксама, разам з «Вест Хэмам», да фіналу Кубка Англіі сезону 2018/2019 — і пакуль усё.

Фота: @alishalehmann7 / Instagram

Затое Леман надзвычай папулярная ў сацсетках. У інстаграме на яе падпісаныя больш за 14 мільёнаў чалавек, што робіць дзяўчыну найлепшай па гэтым паказчыку сярод футбалістак свету.

Фота: @alishalehmann7 / Instagram

Аліша часта трапляла ў стужкі навін праз яе раманы. Леман — адкрытая бісэксуалка і раней сустракалася з партнёркай па зборнай Рамонай Бахман.

Фота: @alishalehmann7 / Instagram

Потым у яе жыцці з'явіўся Дуглас Луіс, футбаліст мужчынскай «Астан Вілы». Але, наколькі вядома, цяпер сэрца швейцаркі вольнае.

Ава Колінз (Новая Зеландыя)

Фота: AP Photo / Lee Jin-man

21-гадовая Колінз — новы твар у сусветным жаночым футболе. Яна грае за амерыканскую студэнцкую каманду St. John’s WSOC і мае добрую будучыню на нацыянальным узроўні — ва ўсякім разе, дзяўчына заручылася даверам трэнеркі мясцовай зборнай Йіткі Клімкавай.

Фота: avacollins / Instagram

Ава разумная дзяўчына. Аднойчы, напрыклад, яна прадставіла 15-хвілінную прамову па тэме экзістэнцыялізму на французскай мове.

Фота: avacollins / Instagram

Колінз родам з навазеландскага Окленда, але цяпер жыве ў Нью-Ёрку. Там яна вывучае французскую мову, кіно і тэлебачанне. Дзяўчына прызнаецца, што любіць гаварыць пра французскую філосафку Сімону дэ Бавуар — незвычайны выбар для футбалісткі!

Фота: avacollins / Instagram

У будучыні навазеландка марыць гуляць у прафесійным французскім клубе, праўда, трэба яшчэ папрацаваць над мовай. Колінз прызнаецца, што ў яе ўменні гаварыць па-французску і разумець гэтую мову на слых ёсць недапрацоўкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • mikola
    20.07.2023
    Jakija cudounyja Futbalistki  ! Im by u kine grac u dobryh filmah.....Udaczy Im ! Budzem gljadzec  cikavy Futbol !
  • Acab
    20.07.2023
    Рагачу
  • Ала Свірына.
    20.07.2023
    Фублянах.
    Мне нравятся только мужчины.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

Хто такі Яўген Горын — прапагандыст, які бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў за кратамі і кляйміць Захад18

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →