Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе
Зміцер павінен быў выйсці на волю пасля заканчэння тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Раней Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».
Цяпер Змітра Дашкевіча, як і іншых палітвязняў, адносна якіх яшчэ не было суда ці прысуд не ўступіў у сілу, можна падтрымаць наступнымі спосабамі:
- Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і ласункамі.
- Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, пяройдуць за ім у калонію.
- Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумары тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
- Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая, 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.
Чытайце таксама:
Змітра Дашкевіча перавезлі ў жодзінскае СІЗА, што робіць магчымым пасылаць яму пераводы і бандэролі
«Я не ведаю, што сказаць дзецям». Змітра Дашкевіча не выпусцілі з калоніі
BYPOL раскрыў механізм правакацыі супраць Дашкевіча і Лобава ў 2010 годзе
Каментары